Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым застануцца

Нядзеля Спаслання Духа Святога, год В (24.05.2015)

Калі быў вечар таго першага дня тыдня, і дзверы дома, дзе збіраліся вучні, былі замкнёныя ад страху перад юдэямі, прыйшоў Езус і стаў пасярэдзіне, і сказаў ім: Спакой вам! І, сказаўшы гэта, паказаў ім рукі і бок. Узрадаваліся вучні, убачыўшы Пана. Тады Езус зноў сказаў ім: Спакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, так і я пасылаю вас. І, сказаўшы гэта, дыхнуў, і кажа: Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым застануцца. (Ян 20, 19–23)

Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым застануцца

Чаму трэба спавядацца перад святаром? Чаму нельга вызнаваць грахі непасрэдна перад Богам? Такія і падобныя пытанні сталі ўжо банальнымі. Звычайна, адказваючы на іх, слушна спасылаюцца на словы самога Пана Езуса: «Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаныя; на кім пакінеце, на тым застануцца». Аднак многіх гэта не задавальняе, яны абураюцца, быццам бы недастаткова Божага аўтарытэту. Яны хочуць ведаць, чаму Ён так сказаў. Магчыма, такім людзям проста не хапае разумення, што споведзь — гэта сакрамэнт, інакш кажучы, дзейсны бачны знак нябачнай Божай ласкі — звышнатуральнай дапамогі, неабходнай для збаўлення. Атрымаць жа гэтую дапамогу можна праз адпаведнага распарадчыка — святара. Бачнасць знака сведчыць пра верагоднасць таго, што ён азначае. І ён прадугледжвае выкананне пэўных умоваў тым, хто хоча атрымаць ласку, умоваў, без якіх сакрамэнт не будзе дзейсны. Так, сярод пяці умоваў добрай споведзі знойдзем не толькі вызнанне грахоў перад святаром, але і рахунак сумлення, шчыры жаль, пастанову выправіцца. Гэта не што іншае, як папярэдняе пакаянне непасрэдна перад Богам? Значыць, рабіць гэта не толькі можна, але і трэба. Прычым сэнс вызнавання грахоў — і перад Богам, і перад святаром — не ў тым, каб «паінфармаваць» Бога аб стане сваёй душы (нібы для Яго гэта таямніца), а ў тым, каб быць у адпаведным стане для атрымання неабходнай ласкі. Калі нейкая з гэтых умоваў не будзе выкананая, ласка не зможа трапіць у душу, як вадкасць не зможа трапіць у пасудзіну, закрытую накрыўкаю… І адно з заданняў спаведніка —звярнуць увагу пенітэнта на тое, ці  не зачыненая «пасудзіна яго душы» перад ласкаю. Таму словы «на кім пакінеце, на тым застануцца» зусім не заахвочваюць святара да валюнтарызму ці суб’ектыўнага нежадання даць адпушчэнне грахоў. Гэта выраз адной з формаў дапамогі чалавеку на яго шляху да збаўлення, да ўсведамлення рэальнай перашкоды ў дасягненні святасці; гэта падказка, якую «накрыўку» трэба зняць з душы, каб ласка змагла яе рэальна ачысціць, аздаравіць і ўмацаваць. Нельга не пагадзіцца, што без кампетэнтанага позірку збоку ацаніць сябе аб’ектыўна немагчыма, бо і вучань, і студэнт сам не можа заўважыць і выправіць усе свае праблемы ў ведах без падказкі выкладчыка.

«Nemo iudex in causa sua» («ніхто не суддзя ва ўласнай справе»). Апрача таго, кожны грэх — нават самы таемны — памяншае святасць усёй супольнасці Касцёла, таму святар як вызначаны яе прадстаўнік не толькі ад імя Бога, але і ад імя супольнасці дае прабачэнне таму, хто шчыра гэтага просіць і гатовы выправіць учыненую крыўду. Ніхто не можа лічыць сябе напоўненым Божым Духам, калі пакрыўдзіў свайго бліжняга і нічога не зрабіў для таго, каб выправіць зло і нават не папрасіў прабачэння.

«Прыміце Духа Святога!» Ці прынялі мы Яго? Так, прынамсі тады, калі прынялі хрост. Ці прабываем мы цяпер у Ім? Пра гэта сведчыць не эмацыйны стан, не эйфарыя, а пакора і жаданне рабіць дабро дзеля Бога і бліжняга, а не дзеля ўласнай славы, боязь пакрыўдзіць іх нават найменшым грахом, а таксама добрая шчырая і рэгулярная споведзь.

Айцец Міхал Ермашкевіч OP

 
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла