2015 ліпень-верасень

Laudato Si’

Пры падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі ўбачыла свет новая Энцыкліка LAUDATO SI’ Святога Айца Францішка, прысвечаная клопату пра супольны дом у перакладзе Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. 

Падрабязней...

Каму адсячы руку і вырваць вока?

Дваццаць шостая звычайная нядзеля, год В (27.09.2015). 

Сёння разам з айцом дамініканінам Янам Андрэем Клачоўскім OP мы разважаем пра «хірургію» нашага збаўлення. Ад чаго ў сваім жыцці лепш адмовіцца, нават калі гэта вельмі балюча,  а што трэба прыняць усім сэрцам, каб «увайсці ў жыццё»…

Падрабязней...

Хутчэй, вышэй, мацней…

Дваццаць пятая звычайная нядзеля, год В (20.09.2015). 

Сёння разам з айцом дамініканінам Паўлам Мажэйкам OP мы разважаем пра вельмі балючае пытанне сучаснага грамадства: імкнуцца быць лепшым ва ўсіх сферах жыцця, каб не стаць няўдачнікам, «лузерам». Пхай лакцямі іншых, каб здабыць сабе месца пад сонцам. Езус жа вучыць зусім іншаму: «Калі хто хоча быць першым, няхай будзе… слугою ўсіх».

Падрабязней...

«Ты — Хрыстус»

Дваццаць чацвёртая звычайная нядзеля, год В (13.09.2015). 

Сёння разам з айцом дамініканінам Крыштафам Коц’янам OP мы разважаем пра мудрасць Божую, якая спаўняецца ў нашым жыцці, і пра дзеянне Жывога Бога, якое кожны з нас можа адчуць у тым, што адбываецца з намі. Галоўнае, памятаць і паўтараць следам за Пятром: «Ты — Хрыстус. Ты збаўляеш».

Падрабязней...

«Далей ад натоўпу»

Дваццаць трэцяя звычайная нядзеля, год В (06.09.2015). 

Сёння разам з айцом дамініканінам Раманам Шульцам OP мы разважаем пра неабходнасць пабыць час ад часу «на пустыні», адысці ад важных штодзённых справаў і абавязкаў і застацца сам насам з Богам. Езус часта чыніць свае цуды ў адасобленасці, нават калі навокал натоўпы, Ён асабіста сустракаецца з кожным і звяртаецца да кожнага. Таму варта і нам знайсці час для асабістай сустрэчы з Ім. 

Падрабязней...

Кавалер Ордэну ўсмешкі

Выхаду ў свет кнігі перакладаў з польскай мовы вершаў ксяндза і паэта Яна Твардоўскага прысвечаны артыкул М. Скоблы «Кавалер Ордэну ўсмешкі».

Падрабязней...

Святар, паэт, прапаведнік

У 2015 г. (1 чэрвеня) спаўняецца 100 год з дня нараджэння кс. Яна Твардоўскага, польскага каталіцкага святара, знакамітага і папулярнага паэта, якога ведаюць далёка па-за межамі яго роднай Польшчы.

Нашай краіне ён таксама стаў вельмі блізкім дзякуючы яго багатай літаратурнай спадчыны, частка якой перакладзена на беларускую мову. Яго кнігі з удзячнасцю чытаюць дарослыя і дзеці, кампазітары пішуць музыку да вершаў вялікага святара-паэта…

Падрабязней...

«Усё аднавіць у Хрысце…»:

вераснёўскі нумар часопіса «Ave Maria»

Вераснёўскі нумар часопіса «Ave Maria» на першых сваіх старонках запрашае чытачоў паразважаць над значэннем Сінода для Касцёла ў Беларусі, бо 29 верасня спаўняецца 15 гадоў з часу яго склікання кардыналам Казімірам Свёнткам. З гэтай нагоды ў часопісе друкуецца інтэрв’ю з ксяндзом арыяністам Станіславам Паўлінам пад назваю «Усё аднавіць у Хрысце…» — яно ўражвае пералікам таго, што было зроблена падчас Сінода і ажыццёўлена ў выніку яго пастановаў.

Падрабязней...

«Езус Хрыстус — Валадар і Збаўца»

Напрыканцы жніўня ў выдавецтве «Pro Christo» выйшаў камплект кніг с. Ну­нэ Цітаян для вучняў 6 класа катэхетычнага навучання — дапаможнік «Езус Хрыстус — Валадар і Збаўца», а таксама «Cшытак для заняткаў па катэхезе».

Падрабязней...

Не бойся

Дваццаць другая звычайная нядзеля, год В (30.08.2015). 

Сёння разам з айцом Крыштафам Коц’янам OP мы разважаем пра тыя парасткі фарысейства, якія часта хаваюцца ў глыбінях нашых душаў: ушаноўваць Бога і трымацца Яго запаведзяў фармальна, але ў сэрцах не быць сапраўднымі вучнямі Хрыста. Аднак толькі Ён можа навучыць нас адрозніваць добрае ад злога і пазбягаць таго, што сапраўды чыніць нас нячыстымі.

Падрабязней...

© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла