«Маленькі рыцар Беззаганнай»: новы нумар выйшаў у свет

Чарговы нумар каталіцкага часопіса для дзяцей «Маленькі рыцар Беззаганнай», які нядаўна выйшаў у свет, прысвечаны вельмі актуальнай у наш час тэме – захаванню запаведзі: «Не забівай». Калі мы забіваем іншага чалавека? Ці толькі тады, калі страляем у яго? Калі мы грашым тым, што нішчым сваё ўласнае жыццё? Ці ўмеем мы шанаваць жыццё, падоранае нам Богам?

Пытанні, здавалася б, не вельмі складаныя. Але адказы на іх часта няпростыя. Асабліва калі ўлічыць, што то ў адным рэгіёне нашай планеты, то ў другім раз-пораз узнікаюць узброенныя канфлікты. Ці варта гаварыць пра гэта з дзецьмі? Патрэбна. Бо менавіта дзеці найменш абароненыя ў жорсткіх канфліктах, усчатых дарослымі.

Пра ўсё гэта ідзе гаворка ў часопісе, а таксама пра тое, як мы адпачываем, чым насычаем свой вольны час. Змешчана таксама заканчэнне інтэрв’ю з Арцёмам Ткачуком, які да нядаўняга часу працаваў у каталіцкай місіі ў Камеруне.

У часопісе публікуюцца працы на конкурс «Радасны хрысціянін», які, дарэчы, працягваецца да канца гэтага года.

Чытайце каталіцкі часопіс для дзяцей «Маленькі рыцар Беззаганнай»! Станьце ягоным сябрам, аўтарам, райце чытаць яго нашым юным хрысціянам!

 

Анальные шлюхи питера. проститутки питера невский проспект Реальные индивидуалки питер

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла