«Усё аднавіць у Хрысце…»:

вераснёўскі нумар часопіса «Ave Maria»

Вераснёўскі нумар часопіса «Ave Maria» на першых сваіх старонках запрашае чытачоў паразважаць над значэннем Сінода для Касцёла ў Беларусі, бо 29 верасня спаўняецца 15 гадоў з часу яго склікання кардыналам Казімірам Свёнткам. З гэтай нагоды ў часопісе друкуецца інтэрв’ю з ксяндзом арыяністам Станіславам Паўлінам пад назваю «Усё аднавіць у Хрысце…» — яно ўражвае пералікам таго, што было зроблена падчас Сінода і ажыццёўлена ў выніку яго пастановаў.

З рубрыкі «Святар адказвае на пытанне» чытачы даведаюцца, што азначае «Імша грыгарыянская» і «канцэлебраваная Імша», чым яны адрозніваюцца і ў якіх выпадках цэлебруюцца. Аўтар артыкула, кс. Андрэй Рылка, дае таксама адказы на некаторыя крытычныя заўвагі, якія можна пачуць адносна дзейснасці таго ці іншага віду святой Імшы.

Сястра Паўла Бобер MSF на «Старонцы псіхолага» працягвае гутарыць з чытачамі пра межы, якія чалавек павінен вызначаць для сябе ва ўсіх жыццёвых сферах. На жаль, як падкрэслівае аўтарка, у касцёльным асяродку людзі таксама вельмі часта не захоўваюць свае межы і парушаюць чужыя, што прыводзіць да канфліктаў і расчараванняў.

У межах Году кансэкраванага жыцця, які абвешчаны ў паўсюдным Касцёле, на старонках часопіса друкуецца серыя публікацый пра розныя манаскія супольнасці, якія працуюць у Беларусі. На гэты раз чытачам прапануецца інтэрв’ю з ксяндзом міхалітам Генадзем Кухарэвічам CSMA пад назваю «Веліч Божага Провіду», дзе суразмоўца распавядае пра гісторыю сваёй супольнасці, яе галоўную харызму і служэнне міхалітаў у парафіях Беларусі.

Акрамя гэтых матэрыялаў, чытачоў чакае шмат іншых глыбокіх і цікавых публікацый пра жыццё Касцёла, пра тых, хто аддана служыць на ніве Божай і можа стаць для нас сведчаннем веры.

 

 
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла