Хутчэй, вышэй, мацней…

Дваццаць пятая звычайная нядзеля, год В (20.09.2015)

«Выйшаўшы адтуль, яны праходзілі праз Галілею, і Езус не хацеў, каб нехта ведаў. Бо вучыў сваіх вучняў і казаў ім, што Сын Чалавечы аддадзены будзе ў рукі людзей, і заб’юць Яго, і забіты ўваскрэсне праз тры дні. Але яны не разумелі гэтых слоў, а спытацца ў Яго баяліся.

Калі прыйшлі ў Кафарнаум і былі ў доме, спытаўся ў іх: “Пра што вы разважалі па дарозе?” Яны маўчалі, бо ў дарозе разважалі паміж сабою, хто большы. Сеўшы, Ён паклікаў Дванаццаць і сказаў ім: “Калі хто хоча быць першым, няхай будзе з усіх апошнім і слугою ўсіх”. Потым узяў дзіця, паставіў сярод іх і, абняўшы яго, сказаў ім: “Хто прымае адно з такіх дзяцей у імя Маё, той Мяне прымае. А хто Мяне прымае, той не Мяне прымае, але таго, хто паслаў Мяне”» (Мк 9, 30–37).

 

Хутчэй, вышэй, мацней…

«Будзь лепшым за іншых» — дыктуе нам свет, змушаючы нас да канкурэнцыі, да барацьбы за пальму першанства, каб усе прызналі, што мы — лепшыя. Ідучы за гэтым голасам, можна ўключыцца ў ліхаманкавую барацьбу, каб апярэдзіць іншых. У чым? Ва усім! Думаю, відавочны сарказм гэтых словаў:  зразумела, што немагчыма быць лепшым за ўсіх ва ўсім.

Вучні Хрыста спрачаліся, хто з іх найбольшы. Езус нагадвае ім, хто найбольшы у Валадарстве Божым: той, хто служыць. Можна ўявіць, наколькі іншым быў бы свет, калі б ўсе ўдасканальваліся ў служэнні бліжняму, шукалі супольнага дабра, а не ўласнага. Гэта ідэал, але не утопія. Бог з намі ў змаганні з уласным эгаізмам. А калі мы адчуваем сімптомы «зорнай хваробы», можна адразу для прафілактыкі звярнуцца да Божага Слова. Напрыклад, узгадаць словы 131 псальма:

«Пане, маё сэрца не ганарыцца
i не ўзнімаюцца мае вочы,
я не ганяўся за вялiкiм
і тым, што недасяжна для мяне.
Але суцяшаў і супакойваў маю душу;
як немаўля, аднятае ад грудзей сваёй мацi,
душа мая ўва мне, як аднятае немаўля.
Няхай Iзраэль спадзяецца на Пана
адгэтуль i навекi».

 Айцец Павел Мажэйка OP

 

 
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла