Каму адсячы руку і вырваць вока?

Дваццаць шостая звычайная нядзеля, год В (27.09.2015)

«Ян сказаў Яму: “Настаўнік, мы бачылі чалавека, які ў імя Тваё выганяў злых духаў, і забаранялі яму, бо не хадзіў з намі”. А Езус сказаў: “Не забараняйце яму, бо ніхто, хто ўчыніў цуд у Маё імя, не зможа адразу зласловіць на Мяне. Бо хто не супраць нас, той за нас. А хто напоіць вас кубкам вады ў імя таго, што вы Хрыстовыя, сапраўды кажу вам, не страціць узнагароды сваёй. І хто спакусіць аднаго з малых гэтых, якія вераць у Мяне, таму лепш было б, каб павесілі яму на шыю млынавы камень і кінулі яго ў мора. Калі спакушае цябе рука твая, адсячы яе. Лепш табе калекаю ўвайсці ў жыццё, чым з дзвюма рукамі ісці ў геену, у агонь непагасны. І калі нага твая цябе спакушае, адсячы яе. Лепш табе ўвайсці ў жыццё кульгавым, чым з дзвюма нагамі быць кінутым у геену. І калі вока тваё цябе спакушае, вырві яго. Лепш табе аднавокім увайсці ў Божае Валадарства, чым, маючы два вокі, быць кінутым у геену, дзе чарвяк іх не памірае і агонь не гасне”» (Мк 9, 38–43. 45. 47–48).

Каму адсячы руку і вырваць вока?

Евангелле — радыкальная рэч. Радыкальная — ад лацінскага слова radix — корань. Гэта значыць, што яно глыбока ўкаранёнае ў рэчаіснасці чалавека. Шлях да ацалення вядзе не праз далікатныя папраўкі і касметычныя дапаўненні. Езус прыйшоў не для таго, каб абвясціць утапічную праграму выпраўлення гэтага свету, а для таго, каб адкупіць чалавека, заблытанага ў граху. Езус — не пластычны хірург, які зарабляе вялізныя грошы на аперацыях, ствараючы сіліконавых бажкоў. Радыкальнасць Евангелля ў тым, што яно прыносіць ацаленне тым, хто адкрываецца да самых карэнняў сваёй істоты, каб прыняць яго цалкам і без асцярогаў. Але мы схільныя рабіць усё напалову і не дапускаем, каб вучэнне Езуса дасягнула самых каранёў, а спыняем яго дзеянне на лістах і асноўных галінках. 

Каб не затрымлівацца на вобразах, прывяду рэальны прыклад. Малады чалавек, спавядаючыся, кажа, што не прыступаў да споведзі ўжо дзесяць гадоў, а цяпер памерла яго бабуля, і ён хоча на пахавальнай Імшы прыняць святую Камунію. Спаведнік падазрона пытаецца ў яго, ці гэтае рашэнне звязанае з тым, што ён проста хоча зрабіць так, як усе астатнія члены сям’і. Але хлопец пачынае пярэчыць і кажа, што смерць бабулі дапамагла яму зразумець важнасць Евангелля, дзякуючы якому яна была лагоднаю, добраю, зычлываю да кожнага чалавека асобаю. «Чым жа яна адрознівалася ад іншых?» — пытаецца спаведнік і чуе ў адказ: «Ведаеце, мае бацькі хадзілі ў касцёл, але толькі бабуля малілася па-сапраўднаму. Я таксама так хачу».

Малады чалавек зразумеў, што павінен адсячы руку сваёй нядбайнасці і ляноты, вырваць карыслівае вока, што молячыся, ён павінен дайсці да сваіх духоўных каранёў і там адкрыцца Евангеллю як праграме ўласнага жыцця. 

Я баюся католікаў, якія ахвотна адсякаюць рукі і вырываюць вочы іншым. Я баюся таксама і за іх, бо можа здарыцца, што становячыся прычынаю згаршэння малых і слабых, яны самі вешаюць сабе на шыю млынавы камень. А з каменем на шыі цяжка плаваць па моры. 

Айцец Ян Андрэй Клачоўскі OP, паводле матэрыялаў часопіса W drodze

 

 
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла