2015 кастрычнік-снежань

Праз далучанасць да культуры

Католікі Віцебшчыны ўжо шмат год запар становяцца ўдзельнікамі і сведкамі Дзён хрысціянскай культуры, якія ладзяцца ў дыяцэзіі ў перыяд перажывання свята Божага Нараджэння. Спатканні,  выступленні прафесійных і самадзейных музычных і тэатральных калектываў, спеўных гуртоў, канферэнцыі, конкурсы — усё гэта звыклыя імпрэзы, што дэманструюць  творчыя набыткі жыхароў Прыдзвіння, а разам з тым сведчаць пра далучанасць да іх вернікаў рэгіёна.

Падрабязней...

Апека і павага

Нядзеля ў актаве Нараджэння Пана. Свята Святой Сям'і: Езуса, Марыі і Юзафа, год С (27.12.2015).

Сёння разам з айцом дамініканінам Міхалам Ермашкевічам OP мы разважаем пра спрадвечнае пытанне адносінаў паміж бацькамі і дзецьмі, прыклад якіх дае нам Святая Сям’я.

Падрабязней...

Радасная таямніца

Чацвёртая нядзеля Адвэнту, год С (20.12.2015). 

Сёння разам з айцом дамініканінам Паўлам Мажэйкам OP мы разважаем пра радасць Божых таямніцаў, якія вабяць чалавека адкрыць іх і праз іх наблізіцца да іх спрадвечнага Стварыцеля. 

Падрабязней...

«Данесці да людзей сапраўднае…»

14 снежня адбылася значная падзея для беларускай музычнай і духоўнай культуры. У праграме перадкаляднага канцэрта «Нябеснае нараджэнне» ў выкананні саліста Льва Казакевіча, навучэнца гімназіі-каледжа пры Акадэміі музыкі, і студэнцкага хору Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Інэсы Бадзякі прагучала прэм’ера «Месы до-мажор для хору a'cappella і саліста-дысканта» аўтарства маладога беларускага кампазітара Андрэя Саўрыцкага. 

Падрабязней...

«Да пабачэння, Беларусь!»

У гэтыя дні Адвэнту завяршылася чатырохгадовае служэнне арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці ў Беларусі. За гэты час ён стаў сапраўды блізкім усім нам, настолькі глыбока ён імкнуўся зразумець беларускіх вернікаў у кантэксце нашай гісторыі і культуры. Падчас развітальнай святой Імшы, якая адбылася ў архікатэдральным касцёле імя НПМ у Мінску, ён засведчыў, што з вялікім болем у сэрцы пакідае Беларусь.

Падрабязней...

Будзьма міласэрнымі, як Айцец

У Каталіцкім Касцёле важная падзея: распачаўся Надзвычайны Юбілейны Год Міласэрнасці пад дэвізам «Міласэрныя, як Айцец». Упершыню Святыя Дзверы, Брамы Міласэрнасці, адчыніліся не толькі ў чатырох рымскіх базыліках, але і ў касцёлах ва ўсім свеце.

Падрабязней...

Святыя Дзверы

Нягледзячы на тое, што Святы Год упершыню святкаваўся ў 1300 годзе, першы раз Святыя Дзверы былі адчыненыя толькі ў 1423 годзе ў базыліцы св. Яна на Латэране.

Падрабязней...

Вянок на святы

Прапануем некалькі варыянтаў святочных вянкоў. Для ўпрыгожвання вянка можна выкарыстоўваць усё, што вы маеце. Вянок можа быць і драўляным, і жалезным, і папяровым.

Падрабязней...

Простыя словы

Трэцяя нядзеля Адвэнту, год С (13.12.2015).

Сёння разам з айцом дамініканінам Крыштафам Коц’янам OP мы разважаем пра тое, як складана можа быць выканаць самыя простыя патрабаванні і ўмовы, і пра тое, як нашыя шчырыя намаганні, якімі б нязначнымі яны ні здаваліся, могуць прывесці нас да сапраўды вялікага.

Падрабязней...

У чым знайсці радасць?

Па старонках снежаньскага нумара часопіса «Ave Maria» 

У гэтую туманную, халодную пару, калі наперадзе яшчэ ўся зіма, калі выходзіш і прыходзіш дадому зацемна, нам так не хапае сапраўднай радасці. Прычынаў, як звычайна, шмат: дэпрэсія і расчараванні, адсутнасць грошай або непаразуменні з сябрамі… Святы наперадзе, а «святочнага настрою няма», як часта даводзіцца чуць ад знаёмых. Таму нездарма ў снежаньскім выпуску часопіса «Ave Maria» так шмат гаворыцца пра міласэрнасць, да якой нас заклікае і папа Францішак у гэты Юбілейны Год, і сам Пан Бог яшчэ са спрадвечных часоў. 

Падрабязней...

© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла