2015 кастрычнік-снежань

Божыя лекі, якія чыняць грэшнікаў святымі

Сёння, ва Ўрачыстасць усіх святых (1.11.2015) разам з айцом Раманам Шульцам OP мы разважаем пра значэнне васьмі благаслаўленняў, якія разам з Дэкалогам святы Аўгустын называў шляхам да сапраўднай чалавечай свабоды.

Падрабязней...

Упасці, каб узняцца вышэй…


У выдавецтве «Pro Christo» з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння кс. Яна Твардоўскага выйшла яго кніга «Вазьмі свой крыж. Разважанні Крыжовага шляху» ў перакладзе на беларускую мову. У аснову кнігі леглі прамовы кс. Яна, агучаныя ім падчас набажэнстваў Крыжовага шляху на працягу некалькіх дзясяткаў гадоў яго душпастырскай працы.

Падрабязней...

Пане, змілуйся…

Трыццатая звычайная нядзеля, год В (25.10.2015). 

Сёння разам з айцом дамініканінам Міхалам Ермашкевічам OP мы разважаем пра сваю няздольнасць самастойна супрацьстаяць усяму, што засляпляе наш розум і волю, пра тое, што толькі Божая любоў адкрые нам вочы на сапраўдны стан нашай душы.

Падрабязней...

Каляндар, прысвечаны Году Божай міласэрнасці

У межах падрыхтоўкі да Году Міласэрнасці, які папа Францішак абвясціў 11 красавіка 2015 года булаю Misericordiae Vultus і які распачнецца 8 снежня 2015 года, у выдавецтве «Про Хрысто» выйшаў каляндар на 2016 год, прысвечаны Божай міласэрнасці.

Падрабязней...

Восеньскі нумар часопіса для дзяцей

Выйшаў у свет чарговы нумар часопіса для дзяцей «Маленькі рыцар Беззаганнай». У ім шмат матэрыялаў пра свет захапленняў нашых чытачоў, пра тое, што іх цікавіць, як яны праводзяць свой вольны час.

Падрабязней...

Большы няхай будзе слугою

Дваццаць дзевятая звычайная нядзеля, год В (18.10.2015). 

Сёння разам з айцом Паўлам Мажэйкам OP мы разважаем пра пакору, якая дае сапраўдную перамогу, робіць з апошняга — першага. Гэта не адпавядае логіцы сучаснага свету, але мы ведаем, што Божая мудрасць большая за чалавечую. 

Падрабязней...

Дыялог як шлях духоўнасці ў сужэнстве і не толькі

У выдавецтве «Pro Christo» выйшла кніга, прысвечаная тэме сямейнага жыцця: «Диалог как путь духовности в супружестве и не только» («Дыялог як шлях духоўнасці ў сужэнстве і не толькі»). Аўтар кнігі — Ежы Гжыбоўскі разам са сваёй жонкай Ірэнай ў 1977-78 гадах заснавалі ў Польшчы рух «Сужэнскія сустрэчы», галоўная мэта якога — дапамагаць сужэнскiм парам умацоўваць сужэнства дзякуючы дыялогу. Больш, чым трыццацiгадовы вопыт працы паказаў, што «Сужэнскiя сустрэчы» дапамагаюць сужэнцам не толькі падчас крызісу. Рух існуе ў Літве, Латвіі, Расіі, Румыніі, Украіне, Казахстане, а з 2003 года ён пашыраецца і ў Беларусі.

Падрабязней...

«Што мне рабіць?»

Дваццаць восьмая звычайная нядзеля, год В (11.10.2015). 

Сёння разам з айцом Крыштафам Коц’янам OP мы разважаем пра вядомую евангельскую гісторыю юнака, які хоча атрымаць вечнае жыццё, але так моцна звязаны багаццем, становішчам, іншымі абставінамі, што не гатовы пайсці за гэтым жыццём. Што звязвае нас? І што выберам мы?

Падрабязней...

Ружанец са святой сястрой Фаўстынай Кавальскай

Набажэнства да Маці Божай было важнаю часткаю малітоўнага жыцця святой Фаўстыны Кавальскай. «Кіруй усім так, каб гэта было прыемна Твайму Сыну. О Маці мая...» — звярталася св. Фаўстына да Найсвяцейшай Панны. Мы можам маліцца Ружанец разам з гэтаю вялікаю містычкаю, таму прапануем ружанцовыя разважанні, складзеныя паводле яе «Дзённіка».

Падрабязней...

Трэці нумар квартальніка "Наша вера" за 2015 г.

У новым нумары квартальніка «Наша вера» ў рубрыцы «Год кансэкраванага жыцця» публікуецца падборка матэрыялаў, прысвечаных Кангрэгацыі Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці і асобе святой с. Фаўстыны Кавальскай: арт. с. М. К. Юралайць ZMBM «Я пасылаю цябе да ўсяго чалавецтва…», урывак з біяграфіі святой біёграфа с. Фаўстыны, польскай даследчыцы Э. К. Чачкоўскай «Ты — мой Бог ці нейкі прывід?», успаміны спаведніка с. Фаўстыны, кс. М. Сапоцькі, урывак з «Дзённіка» с. Фаўстыны і прадмова да яго, а таксама разважанне В. Галубовіч пра яе ўспрыняцце «Дзённіка» і аповед Э. К. Чачкоўскай «Пяць пальцаў святой Фаўстыны». Завяршаюць падборку публікацый нататкі перакладчыцы «Дзённіка» на беларускую мову К. Лялько «Мясціны, якія памятаюць…».

Падрабязней...

© 2018 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла