2016 студзень-люты

Міласэрнасць без ілюзій

па старонках студзеньска-лютаўскага нумара часопіса «Ave Maria»

У студзеньска-лютаўскім нумары часопіса «Ave Maria» працягваецца асвятленне тэматыкі Юбілейнага Году Міласэрнасці ў Касцёле.  Чытачоў чакаюць цікавыя публікацыі ў рубрыках «Год Міласэрнасці», «Вера на штодзень», «Сведчанне», «Па родным краі», «Старонка псіхолага» і інш.

Падрабязней...

Добрая навіна для ўсіх

Чацвёртая звычайная нядзеля, год С (31.01.2016). 

Сёння разам з айцом дамініканінам Марцінам Грандынгерам OP з Вены мы разважаем пра тое, як чалавек здольны ўкрыжаваць Бога за тое, што Той не апраўдвае яго спадзяванняў, з’яўляецца большым за яго ўяўленні. 

Падрабязней...

Дык што такое духоўны экуменізм?

Аб чым мы молімся падчас Тыдня малітваў аб еднасці хрысціянаў? Чаго мы просім у Пана Бога? І ўвогуле, як мы сабе ўяўляем канкрэтныя шляхі да гэтай еднасці?

Падрабязней...

Праграма святкавання Надзвычайнага Юбілейнага Году Божай Міласэрнасці

Надзвычайны Святы Год Божай Міласэрнасці, абвешчаны папам Францішкам булаю «Misericordiae Vultus» («Аблічча Міласэрнасці»), распачаўся 8 снежня 2015 г., ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, і завершыцца 20 лістапада 2016 г., ва ўрачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету. Прапануем увазе чытачоў праграму агульнабеларускіх і дыяцэзіяльных мерапрыемстваў, звязаных са святкаваннем Юбілейнага Году. 

Падрабязней...

«Ён намасціў Мяне»

Трэцяя звычайная нядзеля, год С (24.01.2016). 

Сёння разам з айцом дамініканінам Міхалам Ермашкевічам OP мы разважаем пра сакрамэнты, звязаныя з намашчэннем. Яны і нас чыняць памазанікамі Божымі, саўдзельнікамі збаўчай справы Месіі-Хрыста. 

Падрабязней...

Асвячаная вада і крапільніца

У Святым Пісанні вада з’яўляецца праяваю творчай сілы Бога. Пра яе рытуальнае выкарыстанне ў літургіі Касцёла, а таксама пра значэнне асвячанай вады ў хрысціянскай практыцы распавядае Іна Бігель.

Падрабязней...

Крокі да еднасці

З 18 па 25 студзеня праходзіць Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціянаў.

З гэтай нагоды прапануем чытачам інтэрв’ю з протаіерэем Праваслаўнай Царквы, айцом Аляксандрам Шымбалёвым, кіраўніком аддзела адукацыі і катэхізацыі Мінскай епархіі.

Падрабязней...

Бог свята і радасці

Другая звычайная нядзеля, год C (17.01.2016).

Сёння разам з сястрой дамініканкай з Перу Мілай Дыяс Салана OP мы разважаем пра тое, як дзейснаю прысутнасцю ў сваіх асяродках і супрацоўніцтвам з Хрыстом мы можам аб’явіць свету ззянне Яго славы, як зрабіла гэта Марыя на вяселлі ў Кане Галілейскай.

Падрабязней...

Праяўленне міласэрнасці ў сужэнскім жыцці

16 студзеня праходзіць святкаванне Юбілейнага Году Божай Міласэрнасці з удзелам сем’яў і сужэнцаў, а таксама з удзелам рухаў «Хатні Касцёл», «Equipes Notre-­Dame», «Сужэнскія сустрэчы», Шанштацкага руху, «Святло-­Жыццё», «Маці ў малітве», факаляраў. Тэма: «Праяўленне міласэрнасці ў сужэнскім жыцці». 

У сувязі з гэтым мы папрасілі ксяндза Андрэя Сіповіча, каардынатара руху «Equipes Notre-Dame» у Беларусі, распавесці пра яго заснаванне і дзейнасць.

Падрабязней...

Божая міласэрнасць у нашым жыцці

Удзельнікі руху «Equipes Notre-Dame» (Суполкі Маці Божай) Аліна і Максім Угорычы дзеляцца з чытачамі сваім сведчаннем пра тое, як з дапамогаю гэтага руху ім удалося паглыбіць сваё хрысціянскае жыццё і любоў адно да аднаго.

Падрабязней...

© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла