2016 студзень-люты

100 гадоў з дня нараджэння ксяндза Уладзіслава Чарняўскага — падзвіжніка беларушчыны

Неяк у рэдакцыю нашага часопіса завітала Тэрэза Бітэль з вёскі Вішнева Валожынскага раёну, якая распавяла пра адкрыццё ў Вішневе музея, прысвечанага славутаму святару Уладзіславу Чарняўскаму, прынесла фотаздымкі ксяндза Уладзіслава і нядаўна знойдзеныя яго рукапісы. Прапануем нашым чытачам некалькі вытрымак з рукапісаў ксяндза Уладзіслава.

Падрабязней...

Што ж гэта такое — наша любоў?

Ёсць шмат складаных і важных пытанняў, якія хвалююць моладзь. Вельмі часта ад таго, наколькі правільна знойдзены адказ, залежыць будучыня хлопцаў і дзяўчатаў. Таму надзвычай важна, каб адказы былі правільныя, каб не было потым горкіх памылак і расчараванняў. Прапануем разважанні кс. Марка Жука МІС на тэму любові да чалавека і да Бога.

Падрабязней...

«Бог з намі»

Свята Хросту Пана, год C (10.01.2016).

Сёння разам з айцом дамініканінам Крыштафам Коц’янам OP мы разважаем пра тое, як дзейнічае ў нашым жыцці Бог. Ён можа прыйсці ціха, як лагодны подых ветру, як Езус, што ў натоўпе разам з іншымі прыйшоў прыняць хрост ад Яна. Важна распазнаць Яго прысутнасць.

Падрабязней...

Часопіс "Наша вера" 4-2015

Новы нумар квартальніка «Наша вера» пачынаецца матэрыялам «Час міласэрнасці», у якім змешчаны тэкст гаміліі, прамоўленай папам Францішкам з нагоды аб’яўлення ў Касцёле Надзвычайнага Юбілейнага Году Міласэрнасці. 

Гісторыі кангрэгацыі салезіянаў і постаці св. Яна Боска прысвечаныя матэрыялы, падрыхтаваныя Ю. Шэдзько: нарысы «Da mihi animas caetera tolle», «Настаўнік моладзі — святы Ян Боска», «Дзейнасць Таварыства святога Францішка Сальскага на Беларусі».

Падрабязней...

Зазірнем у новы нумар «Маленькага рыцара Беззаганнай»!

Красці чалавеку нельга нават у самай складанай сітуацыі. Да такой высновы прыйшлі і чытачы часопіса з Браслава разам з сястрой эўхарысткай Таццянай. Тым больш, што ў сёмай запаведзі пра гэта гаворыцца вельмі выразна. Пра яе нагадаў на чарговым «уроку» таксама айцец марыянін Віталь Даніловіч. Гэтай жа тэме прысвечана і апавяданне Ірыны Жарнасек «Елкі і туі».

Падрабязней...

«Слова сталася целам»

Другая нядзеля пасля Нараджэння Пана, год C (3.01.2016).

Сёння разам з айцом дамініканінам Раманам Шульцам OP мы разважаем пра спрадвечную дабрыню Бога, якою Ён напаўняе нашае жыццё ў мінулым годзе, і дзякуем Яму за гэта.

Падрабязней...

© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла