2016 сакавік-май

Дзеля памяці і міласэрнасці

2 красавіка ў культурна-рэлігійным цэнтры віцебскага катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага адбылося чарговае спатканне пад назваю «Кожны талент ад Бога». Умоўна яно складалася з дзвюх частак. Падчас першай, прымеркаванай да тыдня Божай міласэрнасці, выступіў дырэктар Віцебскага дыяцэзіяльнага аддзялення «Карытаса», ад нядаўняга часу пробашч парафіі кс. Андрэй Аніскевіч. Ён падзяліўся ўражаннямі ад сваёй працы ў Італіі і на Лепельшчыне, распавёў пра штодзённыя дабрачынныя справы Касцёла на карысць людзям, якім патрэбна дапамога. Аповед кс. Андрэя выклікаў жывую зацікаўленасць удзельнікаў імпрэзы, аб чым сведчыла вялікая колькасць пытанняў да яго.

Падрабязней...

Навучыцца дзякаваць, як св. Фаўстына

Чытаючы «Дзённік» св. сястры Фаўстыны, можна знайсці шмат радкоў, у якіх яна дзякуе Богу за тое, што перажывала ў сваім уласным жыцці. Напрыклад, яна дзякуе проста за тое, што з'яўляецца дзіцем Божым. «Сёння я жыву праслаўленнем Святой Тройцы. Я дзякую Богу, што Ён праз ласку пажадаў учыніць нас сваімі дзецьмі» (Дз. 1819).

Падрабязней...

Абавязак

Чацвёртая Велікодная нядзеля, год С  (17.04.2016). 

Сёння разам з айцом дамініканінам з Вены Марцінам Грандынгерам OP мы разважаем пра сур’ёзнае абавязацельства, якое бярэ на сябе Бог у адносінах да чалавека. Гэтаму абавязацельству можна верыць. 

Падрабязней...

«Адвячорак — гэта яшчэ не вечар…»

 Па ініцыятыве Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры 14 красавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску адбылася прэзентацыя новай кнігі Крыстыны Лялько «Адвячорак», якая выйшла нядаўна ў выдавецтве «Pro Christo».

Падрабязней...

Любоў, якая дае

Трэцяя Велікодная нядзеля, год C (10.04.2016)

Сёння разам з айцом дамініканінам з Саламанкі Хуанам Уартэ Асакарам OP мы разважаем пра сутнасць дзейснай любові, якую дэманструе нам Хрыстус не толькі да сваёй смерці і ўваскрасення, але і пасля, заўжды клапоцячыся пра сваіх вучняў.

Падрабязней...

«Шчаслівыя тыя, хто не бачыў, а паверыў!»

Другая Велікодная нядзеля, год С (03.04.2016).

Сёння разам з айцом дамініканінам Раманам Шульцам OP мы разважаем пра Божую міласэрнасць, звяртаючыся да словаў Езуса, перададзеных вернікам праз святую Фаўстыну Кавальскую.

Падрабязней...

Прамяні Божай Міласэрнасці:

па старонках красавіцкага нумара часопіса «Ave Maria»

Красавіцкі нумар часопіса «Ave Maria», як і сам месяц красавік з яго святамі і ўрачыстасцямі, напоўнены яснымі і цёплымі прамянямі Божай міласэрнасці. Пра гэта сведчаць шматлікія матэрыялы, сабраныя пад рубрыкамі «Год Міласэрнасці» і «Божая міласэрнасць у нашым жыцці»: артыкул «Шануйма Бога не толькі вуснамі!» (падрыхтаваны Эльвірай Палінеўскай) пра тры найважнейшыя ўмовы ў шанаванні Божай міласэрнасці; інтэрв’ю пад назваю «Разам з хлебам даваць бальзам веры…», у якім Галіна Калевіч гутарыць з ксяндзом Тадэвушам Шэшко пра Дом міласэрнасці ў Лагішыне (Пінская дыяцэзія); сведчанне Тэрэзы Шафрановіч («Ён лечыць нашыя раны») пра тое, як дзякуючы Божай міласэрнасці ёй удалося наладзіць адносіны з сынам…

Падрабязней...

«Наша вера» №1 2016 г.

Новы нумар квартальніка «Наша вера» пачынаецца тэкстам «Сумесная дэкларацыя Папы Францішка і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла», у якой іерархі заклікаюць люд Божы да міру і міласэрнасці. 

Падрабязней...

Езус Уваскрос!

У цудзе Хрыстовага Уваскрасення заключаецца ўся праграма новага жыцця. Упершыню ў гісторыі з’яўляюцца хвіліны, калі чалавецтва павінна адрадзіцца, пазбавіцца забыцця, паглыбіцца ў адраджальную крыніцу жыцця.

Падрабязней...

Адзіная мэта

Велікодная нядзеля, год С (27.03.2016). 

Сёння разам з айцом дамініканінам Міхалам Ермашкевічам OP мы разважаем пра мэту, якую ставіць перад намі ўрачыстасць Уваскрасення Пана — па прыкладзе Хрыста і Яго шляхам імкнуцца да асабістай Пасхі. 

Падрабязней...

© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла