2016 сакавік-май

Дзіцячы, але не спрошчаны: другое выданне малітоўніка «Мы — дзеці Божыя»

Малітоўнік «Мы — дзеці Божыя», першае выданне якога выйшла ў выдавецтве «Pro Christo» ў 2006 годзе, — свайго роду класіка дзіцячай рэлігійнай літаратуры на беларускай мове, своеасаблівае «must have» для кожнага юнага католіка.

Падрабязней...

«Станьце Маімі рукамі…»

19 сакавіка, у дзень урачыстасці святога Юзафа, у памяшканні культурна-рэлігійнага цэнтра парафіі віцебскага катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага адбыўся прэм’ерны паказ спектакля «Мой паламаны Хрыстус». Ажыццёўлены намаганнямі нядаўна створанай парафіяльнай тэатральнай трупы і яго кіраўнічкі сястры Ёнашы, ён прыцягнуў увагу гледачоў і добрым узроўнем  выканання галоўных роляў, і адмысловымі дэкарацыямі, і, галоўнае, – глыбінёю творчае задумы, цікавымі формамі яе ажыццяўлення. 

Падрабязней...

Хрыстус прысутны ў хрысціянах

Велікодная нядзеля

«Хрыстус жыве, Хрыстус — гэта не постаць з мінулага, не той, хто жыў калісьці і знік, пакінуўшы нам толькі цудоўныя ўспаміны і застаўшыся дасканалым прыкладам. Не! Хрыстус жыве. Езус — гэта Эммануэль, “з намі Бог”. Яго ўваскрасенне адкрывае нам, што Бог не пакідае сваіх верных».

Падрабязней...

Смерць Хрыста — жыццё хрысціяніна

Вялікая Пятніца. 

«Не дазволім сабе забыцца пра адну простую рэч, якая часам застаецца па-за ўвагаю: мы не можам прыняць удзел ва ўваскрасенні Пана, калі не далучымся да Яго пакутаў і смерці. Каб спадарожнічаць Хрысту ў Яго славе напрыканцы Вялікага тыдня, неабходна спачатку паглыбіцца ў Яго ахвяру ўсёспалення, з’яднацца з Ім, памерлым на Кальварыі».

Падрабязней...

Эўхарыстыя — таямніца веры і любові

Вялікі чацвер. 

«Радасць Вялікага чацвярга караніцца ў гэтым: у разуменні таго, што Стварыцель пераўзышоў усе межы ў любові да сваіх стварэнняў. Наш Пан Езус Хрыстус (нібы ўсіх іншых доказаў Яго міласэрнасці не было дастаткова) устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі, каб мы заўсёды маглі мець Яго самога побач з сабою; а таксама, наколькі мы можам меркаваць, — таму што Той, які ні ў чым не мае патрэбы, ахоплены сваёй любоўю, не пажадаў абыходзіцца без нас…» 

Падрабязней...

Дасягнуць святасці ў штодзённым жыцці

Пасхальны Трыдуум разам са святым Хосэмарыя Эскрыва

Падрыхтуймася да свята Вялікадня разам са святым Хасэмарыя Эскрыва, заснавальнікам арганізацыі Opus Dei (Справа Божая), мэта якой — дапамагаць вернікам дасягнуць святасці ў штодзённым жыцці, займаючыся звычайнымі зямнымі справамі. Няхай трапныя думкі святога Хасэмарыя дапамогуць нам годна перажыць Пасхальны Трыдуум і нядзельным ранкам радасна сустрэць уваскрослага Хрыста. 

Падрабязней...

Не сведчы фальшыва

Часопіс «Маленькі рыцар Беззаганнай» №1 2016 г.

Калі нават усе навокал хлусяць, кажуць няпраўду пра іншых людзей, то ці варта паддавацца гэтаму? Хлусіць, як вядома, нядобра. Але як утрымацца ад гэтага? Над гэтымі пытаннямі разважаюць аўтары і чытачы новага нумара часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай». Яшчэ ў ім ідзе гаворка пра міласэрнасць Пана Бога і пра тое, што людзі таксама мусяць наследаваць гэтую якасць у нашага Нябеснага Айца. Як у нас гэта атрымліваецца? І што гэта значыць – быць добрым і міласэрным да іншых? Пра гэта разважаюць дзеці з Браслава.

Падрабязней...

«Ідзі і адгэтуль больш не грашы»

Пятая нядзеля Вялікага посту, год С (13.03.2016). 

Сёння разам з айцом дамініканінам Крыштафам Коц’янам OP мы разважаем пра спакусу, якой вельмі лёгка паддацца: выкарыстоўваць людзей, як інструменты, карыстацца імі з уласнаю выгадаю, лічачы сябе лепшымі за іншых перад Богам. Але ўсё, што мы можам, гэта спадзявацца на Божую міласэрнасць…

Падрабязней...

«У аднаго чалавека было два сыны…»

Чацвёртая нядзеля Вялікага посту, год C (06.03.2016). 

Сёння разам з айцом дамініканінам Раманам Шульцам OP мы разважаем пра чалавека, якога часцей за ўсё мы абмінаем увагаю: пра старэйшага брата з прыпавесці пра марнатраўнага сына і айца. Часта мы бываем на яго месцы, але як паводзім сябе?

Падрабязней...

З велікоднаю радасцю…

Па старонках сакавіцкага нумара «Ave Maria»

Сакавіцкі нумар часопіса «Ave Maria» прасякнуты велікоднаю радасцю, якая чакае ўсіх нас напрыканцы першага вясновага месяца. Да гэтай прыемнасці далучаецца радасць ад падпісання Сумеснай дэкларацыі Папам Рымскім Францішкамі і Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, пра што вядзецца гутарка ў публікацыі «Гістарычная сустрэча» і «У імя любові і ўзаемаразумення». 

Падрабязней...

© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла