2016 чэрвень-ліпень

«Ні ў чым не буду мець нястачы»

Васямнаццатая звычайная нядзеля, год С (31.07.2016).

Сёння разам з айцом дамініканінам з Англіі Рычардам Аўнсвортам OP мы разважаем аб прагнасці, вялікай праблеме чалавецтва, якая выклікае несправядлівае размеркаванне сусветных рэсурсаў, вядзе да ўсё большага эгаізму, няроўнасці і адзіноты.

Падрабязней...

Памёр былы апостальскі нунцый у Беларусі Дамінік Грушоўскі

Раніцай 27 ліпеня ў Нітры (Славакія) на 91-м годзе жыцця памёр арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі, які на працягу пяці гадоў (з 1996 г. па 2001 г.) выконваў абавязкі нунцыя Апостальскай Сталіцы ў Беларусі.

Падрабязней...

Лякарства Апосталаў, праверанае часам. Відэакатэхеза брата Арыюша Малыскі OFM Cap

Абвяшчэнне Божай любові дае ўзрастанне ў веры. Няма сэнсу навучаць маралі, не кажучы пра Любоў. Таму што мараль — гэта тое, што выплывае з любові, а не вядзе да яе.

Падрабязней...

«І не ўводзь нас у спакусу»

Сямнаццатая звычайная нядзеля, год С (24.07.2016).

Сёння разам з айцом дамініканінам Крыштафам Коц'янам OP мы разважаем пра тое, як Пан Езус вучыць Апосталаў малітве «Ойча наш».

Падрабязней...

Рахунак сумлення для дарослых

Касцёл у Беларусі працягвае падрыхтоўку да святкавання 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў. Багародзіца заклікала чалавечыя сэрцы да пакаяння перад Богам. Вашай увазе мы прапануем рахунак сумлення, падрыхтаваны Янам Андрэем Клачоўскім ОР.

Падрабязней...

«Ідзі і ты рабі таксама»

Пятнаццаты звычайны тыдзень, год С (10.07.2015)

Сёння разам з айцом Крыштафам Коц’янам OP мы разважаем пра таямніцу Божай міласэрнасці, якая дзейнічае ў супрацоўніцтве з сэрцам чалавека і яго ўласнымі ўчынкамі для бліжніх.

Падрабязней...

«Я пасылаю вас, як ягнят сярод ваўкоў»

Чатырнаццатая звычайная нядзеля, год С (03.07.2016). 

Сёння разам з айцом дамініканінам Раманам Шульцам OP мы разважаем пра воўчае і авечае — тое, што чыніць нас Божымі дзецьмі і тое, што аддаляе нас ад Бога і бліжніх. 

Падрабязней...

«Наша вера» №2 2016 г.

Новы нумар квартальніка «Наша вера» пачынаецца ўрыўкам з кнігі-інтэрв’ю Андрэа Тарнеллі з папам Францішкам «Імя Бога — міласэрнасць» (пер. з англ. мовы Ю. Шэдзько).

Падрабязней...

З нястомнаю малітваю да Маці Божай…

Пра ліпеньскі нумар часопіса «AveMaria»

Ліпень — любімы час для пілігрымаў і ўсіх шанавальнікаў Маці Божай, якая чакае сваіх дзяцей ва ўсіх кутках нашай краіны, каб выслухаць іх просьбы, падтрымаць у выпрабаваннях і прыняць малітву падзякі за незлічоныя ласкі… Гэтым узнёслым настроем і любоўю да Найсвяцейшай Панны прасякнуты і старонкі ліпеньскага нумара часопіса «AveMaria».

Падрабязней...

«Маленькі рыцар Беззаганнай» № 2 2016 г.

Пабачыў свет новы нумар часопіса для дзяцей «Маленькі рыцар Беззаганнай». У ім нашы чытачы знойдуць кранальную казку «Зорнае возера» Антона Лукіна, аповед «Жывая вада» Ірыны Жарнасек, новы, апошні ўрок на тэму Божых запаведзяў айца марыяніна Віталія Даніловіча. Руплівы тата Алесь Пятровіч прыгожа распавядае пра адзін дзень сваіх дзяцей.

Падрабязней...

© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла