2016 жнівень

Час збіраць плён…

Па старонках вераснёўскага нумара часопіса «Ave Maria»

Лета і ранняя восень сёлета шчодрыя не толькі дарамі ўрадлівай зямлі. Каталіцкім вернікам Беларусі гэты час таксама прынёс вялікі плён на ніве Божай працы, аб чым сведчаць шматлікія публікацыі ў вераснёўскім нумары часопіса «Ave Maria». Кансэкрацыя новага касцёла ў Мінску (першага пасля часоў жорсткага пераследу веры), прыбыццё ў Беларусь Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра, абвяшчэнне даты кананізацыі маці Тэрэзы, выданне новых запатрабаваных кніг на духоўную тэматыку — усе гэтыя важныя падзеі, асветленыя на старонках часопіса, сведчаць пра тое, што Бог благаслаўляе нашую працу і выслухоўвае нашы малітвы.

Падрабязней...

Адкупленне: перамога, дадзеная чалавеку

Адкупленне, адпушчэнне, апраўданне з’яўляюцца праяўленнем любові Бога да чалавека і Яго міласэрнасці, якую Ён аказвае чалавеку. Аднак, як стасуецца таямніца адкуплення са свабодаю чалавека? Як у святле адкуплення бачыцца дарога, якую чалавек павінен выбраць, рэалізуючы сваю свабоду?

Падрабязней...

Апошняе месца

Стол Божага слова. Дваццаць другая звычайная нядзеля, год С (28.08.2016). 

Сёння разам з айцом дамініканінам Міхалам Ермашкевічам OP мы разважаем пра тое, як часам насуперак сучасным матыватарскім тэндэнцыям і вучэнням аб канкурэнцыі вельмі важна ставіць сябе на апошняе месца замест першага. 

Падрабязней...

РЫБЫ: «Богу патрэбныя сродкі для Збаўлення». Вялікае інтэрв'ю напярэдадні прэзентацыі альбома

Яны кажуць, што ўсе іх дасягненні — гэта вынік дзейнасці Езуса ў іх, адначасова самі атрымліваюць асалоду ад таго, чым займаюцца, кіруюцца ж яны словамі: усё, што ты можаш зрабіць, рабі...

Падрабязней...

Бітва за жыццё

Стол Божага слова. Дваццаць першая звычайная нядзеля, год С (21.08.2016). 

Сёння разам з айцом дамініканінам са Швецыі Б’ёрнам Энгдалем OP мы разважаем пра смеласць выбраць вузкую браму — шлях праўды і шчырасці перад сабою і перад Богам. 

Падрабязней...

Божае слова — асноўная крыніца хрысціянскай медытацыі

Разважанне над Божым словам, або медытацыя, — гэта важны элемент духоўнага жыцця хрысціяніна. У працэсе разважання мы ацэньваем не Божае слова, а сваё жыццё ў яго святле.

Падрабязней...

Бела-чорны святы

Ён быў першым польскім дамініканінам, вучнем самога св. Дамініка. Маючы глыбокую адукацыю, практыкуючы ўбоства, ён падарожнічаў па Польшчы, засноўваў кляштары і навяртаў паганцаў. Жыццё гэтага святога было багатае на таямнічыя здарэнні і абрасло легендамі.

Падрабязней...

«Думаеце, што Я прыйшоў даць зямлі спакой?»

Стол Божага слова. Дваццатая звычайная нядзеля, год С (14.08.2016). 

Сёння разам з айцом дамініканінам Паўлам Мажэйкам OP мы разважаем над вельмі складаным і спрэчным евангельскім урыўкам. Што мае на ўвазе Хрыстус, кажучы, што прынёс на зямлю раздзяленне? Якога спакою для нас Ён не жадае?

Падрабязней...

Шлюб і сям’я: Несвоечасовы досвед хрысціянскага погляду на рэчы

Пісьменнік Сяргей Аверынцаў у сваім артыкуле запрашае задумацца аб важнейшых рэальнасцях чалавечага жыцця, аб благаславёнай цяжкасці сям’і, дзе «двое адна плоць», аб сувязі перажывання вопыту сямейнага жыцця з верай у Бога.

Падрабязней...

Як я правёў СДМ

«Кожны, хто просіць, атрымлівае; і хто шукае, знаходзіць; і хто стукае, таму будзе адчынена. Калі ж вы, будучы благімі, умееце даваць добрыя дары дзецям вашым, тым больш Айцец Нябесны дасць Духа Святога тым, хто просіць у Яго» (Лк 11, 10.13)

Падрабязней...

© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла