У Беларусі праходзіць збор подпісаў за абмежаванне абортаў

Пачынаючы з красавіка мінулага года ў Беларусі праводзіцца збор подпісаў за абмежаванне абортаў. Подпісы збіраюць пралайф-актывісты і ўсе неабыякавыя людзі розных хрысціянскіх канфесій. Кампанію па зборы подпісаў планавалася завяршыць у канцы верасня 2016 года, але яна працягваецца і сёння.

«Мы распрацавалі два варыянты бланкаў — для цэркваў і для грамадзянаў. Подпісы збіраюць у асноўным прадстаўнікі грамадскіх ініцыятываў і хрысціянскіх супольнасцяў розных канфесій у розных гарадах Беларусі. Хацелася б сабраць мільён, але рэальна добра было б сабраць каля 20 000 подпісаў», — гаворыць юрыст Вольга Кавалькова, лідар «Хрысціянска-дэмакратычнага руху».

Ініцыятарам і куратарам збору подпісаўз’яўляецца Прыватная інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Цэнтр падтрымкі сямейных каштоўнасцяў „Абаронім жыццё“». На студзень 2017 года сабрана каля 9000 подпісаў, таму патрэбныя сілы і дапамога ў гэтай справе ўсіх неабыякавых людзей.

У сваім звароце пралайферы заклікаюць урад заканадаўча замацаваць:

  • абавязковы пяцідзённы перыяд чакання з моманту падачы заявы на правядзенне аборту і ў абавязковым парадку ў гэты перыяд накіроўваць жанчын на перадабортную кансультацыю,
  • для замужніх увесці абавязковую пісьмовую згоду мужа на правядзенне аборту,
  • скасаваць усе сацыяльныя паказчыкі як аснову для правядзення абортаў,
  • забараніць рэкламу абортаў,
  • распрацаваць праграму стымулявання ўрачоў да захавання жыцця,
  • выключыць аборт з пераліку медыцынскіх паслугаў,
  • аддзяліць палаты для жанчын, якія хочуць зрабіць аборт, ад палатаў, дзе жанчыны ляжаць для захавання дзіцяці,
  • ўстанавіць бэбі-боксы ў Мінску і іншых абласных цэнтрах Беларусі.

Усе ахвотныя могуць далучыцца да збору подпісаў у сваіх рэгіёнах і ў іншых. Запоўненыя бланкі з подпісамі трэба адпраўляць простым лістом на адрас:

220090, Кавальковай Вользе, вул. Лагойскі тракт, д. 19, корп.2, кв. 50, г. Мінск (па пытаннях і прапановах можна звяртацца па тэл. 80336633355, email:  Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.   Вольга Алейнік).

Спампаваць бланк для подпісаў можна па спасылках:

(для хрысціянаў)

https://cloud.mail.ru/public/B3Fs/ZZW7wzAgD 
https://cloud.mail.ru/public/5YpZ/jaP8pDodc

(для іншых грамадзянаў)

https://cloud.mail.ru/public/3kT8/MNqhoupWu
https://cloud.mail.ru/public/MXyA/XPPqJ7bVr

Заўвага: бланк трэба раздрукоўваць на двухбаковым лісце А4. З аднаго боку павінен быць Зварот, а з другога — пустая табліца з месцам для запаўнення. Так людзі будуць дакладна ведаць,за што падпісваюцца.

Адказы на калектыўныя звароты будуць змешчаны ў Фэйсбуку ў суполцы «В защиту жизни».

 


Марына Валасар

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла