2016 снежань

«Няхай Пан адорыць цябе мірам»

Урачыстасць святой Багародзіцы Марыі, год А (01.01.2016). 

Сёння разам з айцом дамініканінам Раманам Шульцам OP мы разважаем пра мір і супакой, якія мы пакліканыя несці ў свет.

Падрабязней...

«У музыцы павінна быць песнапенне…»

Прапануем увазе нашых чытачоў інтэрв’ю з вядомым беларускім музыкам, спадарыняй Вольгай Янум, надрукаванае ў №4 часопіса «Наша вера», 2016 г. 

Апроч гэтага, у нумары часопіса вы знойдзеце матэрыялы, прысвечаныя жывапісу Барталамэ Эстабана Мурыльё, паэзіі Сімяона Полацкага, асобам маці Тэрэзы з Калькуты, Элізы Ажэшкі, Міколы Равенскага, старонкі беларускай паэзіі і многае іншае. 

Падрабязней...

Трыўмф Хрыста ў пакоры

У вігілію ўрачыстасці Божага Нараджэння прапануем вам паразважаць над таямніцаю ўцелаўлення Хрыста з дапамогаю ўрыўка з гаміліі св. Хосэмарыя Эскрывы, з кнігі «Хрыстус праходзіць побач», выдадзенай каталіцкім выдавецтвам «Про Хрысто». Сама ж кніга будзе добрым падарункам на свята!

Падрабязней...

«Слова сталася целам»

Урачыстасць Нараджэння Пана (25.12.2016). 

Сёння, ва ўрачыстасць Нараджэння Пана, разам з айцом дамініканінам Міхалам Ермашкевічам OP мы разважаем пра адну з найважнейшых евангельскіх фразаў, вядомую кожнаму хрысціяніну: «На пачатку было Слова…»

Падрабязней...

Таямніца любові. Музычны падарунак чытачам

Наш маленькі калядны падарунак чытачам — магчымасць паслухаць і спампаваць дыск «Таямніца любові», у запісе якога прынялі ўдзел музыкі і спевакі Мінскага архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

Падрабязней...

Што рабіць, калі людзі не могуць мець дзяцей?

Кожнае дзіця — гэта дар. А бясплоднасць некага з сужэнцаў — вялікае гора. У некаторых выпадках яе можна вылечыць. Аднак дзіця — не ўласнасць сваіх бацькоў і да яго нельга ставіцца як да прадукта вытворчасці, які можна замовіць для сябе ў лабараторыі. Людзі, бяздзетныя не па сваёй волі, іншымі спосабамі могуць рэалізаваць сябе як мамы і таты.

Падрабязней...

Пра найважнейшую размову. Новы нумар дзіцячага часопіса

Асноўнай тэмаю чарговага нумара часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай» стала малітва. Менавіта пра малітву на старонках каталіцкага часопіса для дзяцей разважаюць і дарослыя аўтары, і дзеці.

Падрабязней...

Перадкалядная сустрэча з журналістамі

Паводле сталай традыцыі, напярэдадні свята Божага Нараджэння ў курыі Віцебскай дыяцэзіі адбываецца сустрэча біскупа Алега Буткевіча з карэспандэнтамі мясцовых і агульнабеларускіх (як каталіцкіх, так і свецкіх) сродкаў масавай інфармацыі.

Падрабязней...

«Божае Нараджэнне як феномен агульначалавечай культуры» — II навукова-практычная канферэнцыя ў Віцебску.

У Віцебску ў межах Дзён хрысціянскай культуры адбылася II навукова-практычная канферэнцыя «Божае Нараджэнне як феномен агульначалавечай культуры». Як і мінулагодняя, яна праходзіла ў сценах Віцебскага дзяржуніверсітэта імя П. М. Машэрава, таму асноўнымі яе слухачамі і гэтым разам былі маладыя людзі розных веравызнанняў, выкладчыкі навучальнай установы.

Падрабязней...

© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла