Хто мой бліжні: часопіс «Наша вера» дапаможа знайсці вам адказ…

Новы нумар квартальніка «Наша вера» пачынаецца матэрыяламі, у якіх чытачам прапануецца яшчэ раз задумацца над паняццем міласэрнасці: гэта развагі а. А. Шустака ОР «Пайсці на большае» і эсэ В. Буйвала «Вобраз добрага самараніна ў мастацкім асэнсаванні».

Працягваецца публікацыя першай кнігі («Дзейсная ноч пачуццяў») трактата св. Яна ад Крыжа «Узыход на гару Кармэль» у перакладзе з іспанскай мовы С. Грэсві, а таксама пераклад з англійскай мовы (Ю. Шэдзько) працы К. С. Льюіса «Чатыры віды любові» (раздзел IV).

У інтэрв’ю «Каталіцкая адукацыя ў рэлігійна неаднародных грамадствах» увазе чытачоў прапануецца размова кс. К. Срокі з кардыналам З. Грахалеўскім, прэфектам ватыканскай Кангрэгацыі Каталіцкага Выхавання.

А. Вальчук у арт. «Роля езуітаў іспанцаў у развіцці адукацыі на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ў XVI–XVII стст.» разважае пра вялікі ўнёсак ў адукацыю прадстаўнікоў Таварыства Езуса.

Асобе а. Францішка Папроцкага SJ прысвечаны арт. гісторыка А. Шпунта «Кавалер Залатой Шпоры».

Рэстаўратар І. Сурмачэўскі прапануе чытачам свае цікавыя мемуары пад назваю «Заўтра здарыцца цуд…».

У рубрыцы «Паэзія» змешчаны вершы В. Зуёнка і А. Данільчык.

М. Скобла ў эсэ «Павуцінка, якая не парвецца» згадвае пра свае сустрэчы з выдатным беларускім паэтам Г. Бураўкіным, аўтарам знакамітай «Калыханкі», якая да гэтага часу гучыць на Беларускім тэлебачанні і радыё.

У інтэрв’ю пад назваю «Збалелая любоў» пісьменніца І. Жарнасек гутарыць з А. Бубалам — краязнаўцам, паэтам, укладальнікам кнігі «Памяць. Верхнядзвінскі раён».

Архівіст А. Швыроў у арт. «З вераю ў сэрцах» піша пра гісторыю Касцёла на Магілёўшчыне.

Кс. Э. Даўгіловіч у арт. «Дзе мая парафія, там мая радзіма» разважае пра сваё святарскае пакліканне, згадвае пра тых значных асобаў Касцёла, якія былі побач на нялёгкім шляху служэння.

Вядомы фалькларыст У. Васілевіч прапануе ўвазе чытачоў урывак з кнігі аднаго з найславуцейшых прадстаўнікоў шляхецкага роду К. Тышкевіча «Вілія і яе берагі» ў сваім перакладзе.

Асобе Вінцэнта Валадковіча, паплечніка фундатара мінскага Чырвонага касцёла Э. Вайніловіча, прысвечаны артыкул, падрыхтаваны К. Качарго.

Ю. Шэдзько прапануе свой пераклад арт. айца Т. Гая ОР «Любоў на ўсё жыццё», у якім аўтар разважае пра адвечныя хрысціянскія каштоўнасці.

 

Цэтлікі: Агляд прэсы

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней