Літанія да Езуса Хрыста, Валадара Сусвету

«Хрыстус павінен валадарыць, перадусім, у нашай душы. Але што мы скажам у адказ, калі Ён спытаецца: “А як ты дазваляеш Мне валадарыць у табе?”. Я адказаў бы, што для таго, каб Ён валадарыў ува мне, мне патрэбна Яго шчодрая ласка: толькі так нават апошні стук сэрца, нават апошні ўздых, нават вельмі беглы позірк, нават самае звычайнае слова, нават найбольш простае адчуванне стануць гасаннаю Хрысту, майму Валадару» (святы Хосэмарыя Эскрыва).

26 лістапада — урачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету.


Літанія да Езуса Хрыста, Валадара Сусвету

(для прыватнага чытання)

Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа,                    — змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,    — змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,                     — змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа,      — змілуйся над намі.

Хрыстэ Валадар, Бог ад Бога, Святло ад Святла, — прыйдзі Валадарства Тваё.
Хрыстэ Валадар, вобраз нябачнага Бога,
Хрыстэ Валадар, які стварыў свет,
Хрыстэ Валадар, народжаны Паннаю,
Хрыстэ Валадар, сапраўдны Бог і сапраўдны Чалавек,
Хрыстэ Валадар, праслаўлены пастушкамі і Трыма Каралямі,
Хрыстэ Валадар, найвышэйшы Заканадаўца,
Хрыстэ Валадар, Крыніца і Узор усялякай святасці,
Хрыстэ Валадар, нашая Дарога і Праўда, і Жыццё,
Хрыстэ Валадар, якому дадзена ўсялякая ўлада ў небе і на зямлі, — прыйдзі Валадарства Тваё.

Хрыстэ Валадар, Спрадвечны Святар, — пануй над душамі.
Хрыстэ, Валадар розуму,
Хрыстэ, Валадар волі,
Хрыстэ, Валадар цярпення, цернем укаранаваны,
Хрыстэ, Валадар пакоры, на здзек у пурпур прыбраны,
Хрыстэ Валадар, Абраннік паннаў,
Хрыстэ Валадар, які ў Марыі Магдалене ўшанаваў пакаяннае жыццё,
Хрыстэ Валадар, Валадарства якога не з гэтага свету,
Хрыстэ Валадар, які праз каралеўскі дар сваёй любові даеш нам святую
Эўхарыстыю, —  пануй над душамі.

Хрыстэ Валадар, Узор усемагутнасці Айца і любові Духа Святога, — пануй над сем’ямі.
Хрыстэ Валадар, які надаў сужэнству сакрамэнтальную годнасць,
Хрыстэ Валадар, які ўчыніў першы цуд на ўрачыстасці ў Кане Галілейскай,
Хрыстэ Валадар, найдаражэйшы Сябар дзяцей,
Хрыстэ Валадар, які сваім ціхім жыццём у Назарэце даў прыклад бацькам і дзецям,
Хрыстэ Валадар, які працаю сваіх рук узвысіў і асвяціў працу,
Хрыстэ Валадар, які ўваскрасіў з памерлых і аддаў сем’ям хлопца з Наін, дачку Яіра і свайго сябра Лазара.
Хрыстэ Валадар, які прабачыў грэшнай жанчыне,
Хрыстэ Валадар, праз Тваю любоў да Марыі і Юзафа — пануй над сем’ямі.

Хрыстэ, Валадар валадароў і Пан над панамі, — пануй над народамі.
Хрыстэ, несмяротны Валадар вякоў,
Хрыстэ, Валадар вечнай хвалы,
Хрыстэ Валадар, Князь супакою,
Хрыстэ Валадар, які на сваіх плячах носіш знак Валадарання,
Хрыстэ Валадар, Валадарству якога не будзе канца,
Хрыстэ Валадар, які пануеш над херубімамі, — пануй над народамі.

Хрыстэ Валадар, праз любоў, якую ва ўсе часы Ты праяўляў да народаў, што былі Табе верныя, — пануй над сваімі непрыяцелямі.
Хрыстэ Валадар, які «скідваеш магутных з трона і ўзвышаеш пакорных»,
Хрыстэ Валадар, які знішчаеш каралёў у дзень гневу свайго,
Хрыстэ Валадар, які смерцю на крыжы перамог пекла,
Хрыстэ Валадар, які сваім уваскрасеннем перамог смерць,
Хрыстэ Валадар, у дзень Тваёй магутнасці, у хвале Тваіх святых,
Хрыстэ Валадар, праз напоўненую любоўю малітву, якую Ты прамаўляў на крыжы: «Ойча, прабач ім, бо не ведаюць, што робяць», — пануй над сваімі непрыяцелямі.

С.: Яго Валадарства будзе пашырацца.
Н.: І супакой панаваць будзе бясконца.

С.: Молімся: Усемагутны, вечны Божа, які жадаў усё аднавіць праз свайго наймілейшага Сына, Валадара Сусвету, учыні ў сваёй дабрыні, каб усе народы, падзеленыя грахом, падпарадкаваліся Тваёй прыемнай уладзе. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, які з Табою жыве і валадарыць праз усе вякі вечныя. Амэн.

 
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла