Прымі ўдзел у конкурсе паэзіі і музыкі на ружанцовую тэматыку!

У сувязі з тым, што 21 кастрычніка 2017 г. у Магілёве адбудзецца Ружанцовы кангрэс, яго арганізатары, айцы дамінікане, запрашаюць усіх паўдзельнічаць у конкурсе на лепшы верш ружанцовай тэматыкі, а таксама заахвочваюць таленавітых людзей напісаць музыку на гэтыя тэксты. Крыніцаю натхнення можа стаць апостальскі ліст Яна Паўла ІІ Rosarium Virginis Mariae, а ў ім асаблівую ўвагу можна звярнуць на «Суплікацыю да Каралевы Святога Ружанца» благаслаўлёнага Барталамея Лонга (RVM,43). Гэтая музыка (у выкананні салістаў) можа быць прадстаўлена ў трох жанрах: як літургічны спеў, як песня або як бардаўскі спеў.

Прэзентацыя гэтай творчасці адбудзецца падчас кангрэсу. Для аўтараў і выканаўцаў падрыхтаваныя прызы. Просім высылаць узоры сваёй творчасці (тэксты, ноты, мелодыі і інш.) да канца верасня:

- айцу Раману, +375292919211 ( Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. ) або айцу Паўлу, +375299202007

Адрас для карэспандэнцыі:

А. Раман Шульц ОР, вул Якубоўскага 39/18, 212026, Магілёў.


А. Раман Шульц ОР

 
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла