Урачыстае святкаванне 570-годдзя парафіі

Упершыню Радашковічы згадваюцца ў гістарычных дакументах у 1447 годзе, калі намеснік смаленскі і кашталян віленскі Пётр Гедыголдавіч і ягоная жонка Багуміла фундавалі тут драўляны касцёл пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы. 

З нагоды 570-годдзя заснавання парафіі 10 чэрвеня ў радашковіцкім касцёле адбылася святая Імша, якую цэлебраваў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

На пачатку Імшы пробашч парафіі кс. Юрый Быкаў прадставіў гістарычную даведку пра парафію за гэтыя 570 год: колькі было вернікаў у розныя часы, якія касцёлы былі збудаваныя ў Радашковічах і як шмат каштоўных і цікавых алтароў, абразоў і іншага аздаблення мелі святыні.

Падчас казання біскуп Юрый Касабуцкі звярнуў увагу на духоўную спадчыну парафіі, якой не знішчылі ніякія выпрабаванні часу… 

У святочнай службе прынялі ўдзел таксама святары і вернікі маладзечанскага дэканату: з Валожына, Альковічаў, Шэметава, Каменя. Напрыканцы св. Імшы біскуп Юрый уручыў пробашчу парафіі ліст-благаслаўленне папы Францішка з нагоды 570-годдзя.


Людвіг Валынец
Фота: Людвіг Валынец, Марына Валасар

 

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней