«Слову Жыцця» – 20 гадоў!

У сакавіку свой 20-гадовы юбілей святкуе рэдакцыя газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова Жыцця». Благаслаўляючы гэтую дыяцэзіяльную газету, у першым яе нумары біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч выказаў сваё пажаданне: “Прагну, каб новае друкаванае выданне стала прыладай, дзякуючы якой на нашай зямлі будзе ўсталёўвацца Божае Валадарства”.

 

   

Шаноўныя калегі! 

Сардэчна віншуем вас з 20-годдзем вашага выдання, якое ўсе гэтыя гады жыве пад міласэрнаю апекаю Маці Божай Вастрабрамскай і служыць пашырэнню Добрай навіны і вучэння Касцёла. Зычым вам і надалей актыўна і дзейсна несці сваё ахвярнае служэнне. Шчодрай вам Божай ласкі, нястомнасці ў працы, фізічнай і духоўнай моцы. 

                    Хай чытаюць людзі «Слова…»,
                    што жыццю дае аснову!..

Супрацоўнікі часопіса «Ave Maria»
   

 

 

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла