«Усё ў слове…». Чытайце новы нумар часопіса «Наша вера»

Новы нумар квартальніка «Наша вера» пачынаецца ўрыўкамі з кнігі «Бэнэдыкт XVI. Апошнія размовы з Пэтэрам Зэевальдам» (2016, пер. з ням. мовы І. Бурак).

Працягваецца публікацыя перакладаў трактата св. Яна ад Крыжа «Узыход на гару Кармэль» (пер. з ісп. мовы С. Грэсві) і К. С. Льюіса «Чатыры віды любові» (раздзел V, пер. з англ. мовы Ю. Шэдзько).

Выкладчыца Святога Пісання, доктар біблістыкі М. Пашук прапануе ўвазе чытачоў арт. «Справядлівы Энох», у якім апавядаецца пра адну з найцікавейшых постацяў Бібліі.

500-годдзю беларускага кнігадруку і 125-годдзю з дня нараджэння кс. А. Станкевіча прысвечаны арт. кандыдата філалагічных навук І. Багдановіч «Ксёндз Адам Станкевіч як паслядоўнік справы Францішка Скарыны». Тут жа друкуецца ўрывак з арт. кс. А. Станкевіча «Доктар Францішак Скарына — першы друкар беларускі (1525–1925)». Да юбілею кнігадруку прымеркаваны і арт. магістра філалогіі А. Акушэвіча «Літаратурная спадчына апостала Паўла ў выданнях Францыска Скарыны».

Пра адзін з самых вядомых твораў Леанарда да Вінчы апавядаецца ў эсэ А. Дваракоўскага «Убачыць „Апошнюю Вячэру“» (пер. з польск. мовы С. Руткоўскай).

Рэстаўратар А. Шпунт у арт. «НДФ-2207» цікава расказвае пра апошнюю карціну работы мастака Я. Дамеля, вернутую да жыцця ў рэстаўрацыйных майстэрнях Нацыянальнага мастацкага музея.

У інтэрв’ю «Адкуль я магу ведаць, што гэта голас Бога?» чытачам прапануецца размова А. Сасноўскай з дырэктарам Тамістычнага інстытута ў Варшаве Паўлам Крупам ОР (пер. з польск. мовы Ю. Шэдзько).

Гісторык А. Шпунт у арт. «Сармацкі Мільтан» знаёміць чытачоў з жыццём і творчасцю кс. Ю. Бакі SJ.

У рубрыцы «Паэзія» змешчаны вершы І. Снарскай, В. Максімовіча і Ленэ Майер-Скуманц (пер. з ням. мовы А. Сямёнавай-Герцаг).

Пра «Выбраныя творы» (2016) Д. Бічэль апавядае літаратуразнаўца А. Брусевіч у арт. «Шлях да любові». Пра новую кніжку вядомай даследчыцы літаратуры І. Багдановіч піша М. Скобла ў арт. «Залатая Горка Ірыны Багдановіч».

Хрысціянскай тэматыцы ў мастацтве прысвечана інтэрв’ю З. Раманоўскі з галівудскім сцэнарыстам Б. Нікалозі «Хрысціяне ў Галівудзе. Хрысціяне ў мастацтве» (пер. з англ. мовы Ю. Шэдзько).

Да 135-годдзя з дня нараджэння першага народнага артыста Беларусі У. Галубка, які стаў ахвяраю сталінскіх рэпрэсій, друкуецца арт. Л. Камінскай «Працуйма, брацця!..»

Доктар мастацтвазнаўства Т. Габрусь у арт. «Святло прыгажосці» знаёміць чытачоў з альбомам «Традыцыйны беларускі касцюм» (2016), падрыхтаваным да друку М. Віннікавай і П. Богдан.

Вядомая беларуская паэтка Д. Бічэль прапануе ўвазе чытачоў сваё новае эсэ «Усё ў слове…», у якім разважае пра важнасць слова і роднай мовы.


Набыць часопіс можна:

  • у кнігарні «Духоўная кніга» (г. Мінск, вул. Багдановіча, 25, пн–пт: 10.00–19.00, сб: 11.00–17.00);
  • у парафіяльных кіёсках і пробашчаў парафій;
  • альбо звяртайцеся ў рэдакцыю па тэл. (017) 293 17 50.

 

 
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла