Прэзентацыя адрэстаўраванай карціны Яна Дамеля «Маленне аб чашы» адбылася ў Нацыянальным мастацкім музеі

21 сакавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя карціны Яна Дамеля «Маленне аб чашы», уратаванай ад страты рэстаўратарамі музея пад кіраўніцтвам Аляксандра Лагуновіча.

Сюжэтам твора з’яўляецца малітва Езуса Хрыста перад мукаю і смерцю ў Аліўным садзе. «…Запыленае палатно памерам тры на тры метры прывезлі з экспедыцыі па „зачыненых культавых памяшканнях“ яшчэ ў 1970-я», — піша Аркадзь Шпунт у сваім артыкуле «НДФ-2207», надрукаваным у часопісе «Наша вера», на вокладцы якога змешчана ўратаваная карціна Яна Дамеля. Рэстаўратар піша, што за недахопу спецыялістаў і тэхнікі рэстаўрацыя палатна была адкладзена на доўгія гады. У 2013 г. карціна нарэшце трапіла на стол спецыялістаў і, «расчысціўшы жывапіс ад памутнелага лаку, убачылі ў залатым ззянні анёла з чашаю і спакутаваныя вочы Збаўцы», — піша А. Шпунт.

Карціна Яна Дамеля «Маленне аб чашы» ўражвае сваімі памерамі і займае цэнтральнае месца новай залы музея. Прэзентацыя была арганізавана на высокім узроўні, перад гасцямі выступілі ганаровыя госці, рэстаўратары, супрацоўнікі мастацкага музея, а музыка Моцарта і Манюшкі акунула ўсіх у эпоху XVIII–XIX стст.

Вядучы мерапрыемства, намеснік гендырэктара музея Сяргей Вечар, распачынаючы імпрэзу, сказаў: «Ян Крыштаф Дамель — мінскі мастак, ён жыў, ствараў у нашым горадзе, тут таксама знайшоў і свой спачын. Адзін з яго найлепшых  твораў — «Маленне аб чашы» — паступіў у музей у такім жахлівым стане, што амаль быў на мяжы знікнення. Я лічу сапраўдным цудам, што сёння твор адноўлены руплівымі намаганнямі нашых рэстаўратараў. Гэта паказчык высокага прафесіяналізму беларускай рэстаўрацыйнай школы і таго, што мы па крупіцах вяртаем нашу гісторыка-культурную спадчыну, нашы здабыткі мінуўшчыны».

Намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Васіль Чэрнік выказаў захапленне працаю беларускіх мастакоў-рэстаўратараў, якія вярнулі да жыцця карціну Яна Дамеля, а таксама адзначыў, што варта і надалей працаваць у гэтым кірунку, ратуючы творы мастацтва.

На мерапрыемстве прысутнічаў таксама біскуп Юрый Касабуцкі. «На жаль, многія гістарычныя падзеі, якія разгортваліся на нашай зямлі, прывялі да страты вялікай часткі нашай культурнай і рэлігійнай спадчыны. Аднак я радуюся, калі бачу вяртанне твораў, якія вартыя называцца залатым фондам. Спадзяюся, што нашыя нашчадкі здолеюць гэта ацаніць», — адзначыў біскуп Юрый.

Перад прысутнымі выступаў таксама намеснік старшыні рады Беларускага фонду культуры Анатоль Бутэвіч, генеральны дырэктар мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў, а таксама кіраўнік рэстаўрацыі карціны Аляксандр Лагуновіч. Мастак-рэстаўратар падзякаваў за супольную працу сваім калегам: Святлане Ішмаевай, Сяргею Шаціла, Кацярыне Грачовай і кіраўніку рэстаўрацыйных майстэрняў Аркадзю Шпунту, а ў канцы дадаў: «Нашая малітва — у працы».

Імпрэза завяршылася музычным творам Станіслава Манюшкі «Ранішняя песня» — падарункам ад ансамбля «Вытокі» пад кіраўніцтвам Аляксея Фралова.

«Пад гэтымі сімваламі пакуты і смерці, пад заслонаю тварэння ўласнага пэндзля, пад вялікім алтаром спачываюць астанкі самога Дамеля. Ані ў капліцы, ані ў надворнай яе сцяне грабніцы мастака няма — маўзалеем яму служыць уласны твор», — пісаў Уладзіслаў Сыракомля. Гэты твор цяпер сведчыць пра высокі і светлы талент Яна Дамеля, які і надалей служыць нашчадкам і Бацькаўшчыне.


Вольга Качалка
Фота Мікалая Новікава

 
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла