Станьце аўтарамі і сябрамі! Новы нумар дзіцячага часопіса

Навошта нам споведзь? Як часта трэба спавядацца? Як найлепш падрыхтавацца да гэтага сакрамэнту? Якія трэба выканаць для гэтага ўмовы? Дзе караняцца грахі чалавека?

Хто з хрысціянаў не задаваў сабе гэткіх пытанняў? Хто не шукаў на іх адказаў? Чытачы «Маленькага рыцара Беззаганнай» – не выключэнне. І таму ў чарговым нумары часопіса мы шукаем на іх адказы.

Таксама мы імкнёмся як найлепей адзначыць 100-гадовы юбілей фацімскіх аб’яўленняў і 500-годдзе беларускага кнігадруку. Святкуем таксама і свой уласны юбілей – 20-годдзе часопіса! З гэтай нагоды мы звяртаемся да тых нашых чытачоў, якія ўжо выраслі, з просьбаю дасылаць нам аповеды пра сябе і пра тое, якую ролю ў іх жыцці ў свой час адыграў часопіс «Маленькі рыцар Беззаганнай».

Як заўсёды, у часопісе ёсць загадкі, рэбусы, цікавыя заданні. Працягваецца конкурс «Наш першадрукар», да ўдзелу ў якім мы заахвочваем сваіх чытачоў.

Чытайце часопіс «Маленькі рыцар Беззаганнай»! Станавіцеся ягонымі аўтарамі і сябрамі!

Рэдакцыя


Архіў нумароў знаходзіць на сайце часопіса mrb.ave-maria.by
Набыць часопіс можна:

  • у кнігарні «Духоўная кніга» (г. Мінск, вул. Багдановіча, 25, пн–пт: 10.00–19.00, сб: 11.00–17.00);
  • у парафіяльных кіёсках і пробашчаў парафій;
  • альбо звяртайцеся ў рэдакцыю па тэл. (017) 293 17 50.

 

 

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла