У гонар святара, асветніка, паэта

Ці ўмеем мы як след берагчы свае духоўныя скарбы, што пакінулі нам у спадчыну нашы руплівыя папярэднікі? У выглядзе адказу прыкладна на такое пытанне нядаўна адбылася ў клубе «Кожны талент ад Бога» пры віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага імпрэза, прысвечаная рэлігійнай, літаратурнай і грамадскай дзейнасці вядомага прадстаўніка беларускага нацыянальнага адраджэння, паэта-святара Андрэя Зязюлі (Аляксандра Астрамовіча).

Гэткім чынам віцебскія католікі аддалі даніну пашаны чалавеку, чый лёс у першай чвэрці XX стагоддзя быў хоць і не так ужо надоўга, але ж звязаны менавіта з Віцебшчынай, з краем, дзе Андрэй Зязюля знайшоў і магчымасць паслужыць людзям у якасці душпастыра, і апошні свой зямны прытулак.

Вядома, што з 1917 года ксёндз Астрамовіч працаваў пробашчам у Абольцах Аршанскага дэканата. Пазней, на працягу двух гадоў, з 1919 года, — у мястэчку Сянно. На могілках у Сянне, дзе, паводле сведчанняў жыхароў, ён быў пахаваны ў 1921 годзе, напрыканцы лістапада 2003 года вернікі мясцовай парафіі Святой Тройцы на чале са сваім пробашчам Янушам Прусіноўскім, ксяндзамі Міхалам Ермашкевічам (нараджэнцам Сянна,  пробашчам на той час віцебскага катэдральнага касцёла святой Барбары) і Пятром Клубіцкім, пробашчам парафіі ў Талачыне, узялі ўдзел у асвячэнні сімвалічнай магілы ксяндза Аляксандра з драўляным крыжам і прыгожым надмагільным надпісам. Пра атмасферу той падзеі часопіс «Ave Maria» пісаў у № 12–1 за 2003–2004 гг., а падчас імпрэзы распавёў аўтар гэтага допісу, які быў на асвячэнні магілы.

Шчырую зацікаўленасць ва ўдзельнікаў вечарыны выклікала слова другога сведкі асвячэння сімвалічнай магілы, на той час школьніка, а сёння лекара-кардыёлага Паўла Падрэза, які не толькі ўзгадаў асобныя дэталі помнай падзеі, але і падзякаваў знакамітаму святару-асветніку за яго ролю ў асабістым станаўленні як грамадзяніна, асобы, хрысціяніна. Прыемнаю неспадзяванкаю стаўся для ўсіх быў артыстычна прадэкламаваны маладым лекарам верш Андрэя Зязюлі «Ніколі», які ён школьнікам чытаў у далёкім 2003 годзе на прысвечанай ксяндзу-паэту экспазіцыі ў будынку Сенненскага раённага краязнаўчага музея.

Вельмі дарэчы былі падчас вечарыны і іншыя творы паэта ў выкананні пастаяннай удзельніцы пасяджэнняў клуба «Кожны талент ад Бога» настаўніцы Наталлі Плешчанкі. Жывая эмоцыя творцы, выразны кірунак яго святарскага, духоўнага і чалавечага клопату — усё гэта было перададзена дэкламатаркаю з любоўю, з належным піетэтам. Наогул, тэматыка выступленняў усіх гасцей вечарыны так ці іначай была звязаная са справаю жыцця паэта, яго штодзённым шчыраваннем на ніве адраджэння нашай гістарычнай памяці, сцвярджэння грамадзянскай годнасці. Нізку ўласных твораў, прысвечаных роднай мове, прачытала паэтка, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Алена Гінько. Парафіянка віцебскай парафіі Святога Духа Анэля Зайцава пазнаёміла аўдыторыю з вершамі паэткі Хрысціны Лялько са зборніка «На далонях любові» і творамі ксяндза Сяргея Сурыновіча. Хораша ўспрынялі прысутныя вынік спробы пяра і акапэльныя спевы навучэнкі гімназіі Аляксандры Лятас, якую прадставіла яе настаўніца Марыя Нячай.

З улікам таго Вялікага посту, адмыслова для гэтай пары літургічнага году, склаў свой рэпертуар для спеваў пад гітару Арцём Калугін з віцебскай грэка-каталіцкай парафіі Уваскрасення Хрыстова. Аўдыторыя  раз-пораз падхоплівала знаёмыя рэлігійныя матывы, што сведчыла і пра яе зацікаўленасць тым, што адбываецца ў гэты вечар ва ўтульнай зале культурна-рэлігійнага цэнтра, і пра выдатнае адчуванне музыкам настрою слухачоў-гледачоў, іх прыхільнасцяў.

Лагічным завяршэннем справаздачы віцебскіх католікаў перад памяццю выдатнага асветніка, ахвярнага ксяндза-паэта і грамадзяніна Андрэя Зязюлі (Аляксандра Астрамовіча) стала заключнае слова пробашча парафіі катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага ксяндза Андрэя Аніскевіча, які нагадаў пра неабходнасць пастаянна дбаць аб захаванні духоўнай спадчыны папярэднікаў і выказаў спадзяванне, што менавіта такой высакароднай справе паспрыяе праведзеная ў гэты сакавіцкі вечар імпрэза.


Францішак Дубраўскі
Фота Кацярыны Лаўрыненка

 
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла