1,3 мільярды католікаў
06.02.2017|2017 люты

На канец 2014 г. у свеце налічвалася амаль 7,2 млрд людзей, сярод якіх каля 1,3 млрд — католікі, што складае каля 17,8 % жыхароў нашай планеты. Калі колькасць насельніцтва зямлі павялічылася ў параўнанні з папярэднім годам на 67 млн, то колькасць католікаў таксама павялічылася да 18,4 млн, а гэта значыць, што працэнт застаўся нязменным.

Гэтыя і многія іншыя дадзеныя апублікавала ватыканскае місіянерскае агенцтва Фідэс. Паводле прадстаўленых матэрыялаў, найбольшы рост насельніцтва прыпадае на 2013–2014 гады, у Азіі яно павялічылася на 37,4 млн чалавек, у Афрыцы — на 23 млн, у Амерыцы — прыкладна на 8,7 млн і ў Акіяніі — на няпоўныя 700 тыс. чалавек, у той час як у Еўропе зафіксавана зніжэнне колькасці насельніцтва больш чым на 2,7 млн чалавек.

Найбольшы рост католікаў адбыўся ў Афрыцы — больш за 8,5 млн чалавек, і ў Амерыцы — на 6,6 млн, пасля ідзе Азія — каля 3 млн, і Акіянія — больш за 200 тыс. чалавек. І зноў на нашым кантыненце заўважаецца адваротная тэндэнцыя: колькасць католікаў зменшылася на 57 тыс.

Важным паказчыкам моцы і жыцця Касцёла з’яўляецца колькасць вернікаў і наогул насельніцтва, якое прыпадае на аднаго святара. У названы перыяд колькасць насельніцтва на аднаго святара павялічылася на 130 чалавек і дасягае лічбы 13 882, у той час як колькасць католікаў на аднаго святара павялічылася на 41 і налічвае 3060 чалавек, а гэта значыць, што адзін ксёндз павінен служыць такой колькасці вернікаў. Гэты паказчык найбольш павялічыўся ў Акіяніі — на 83, у Афрыцы — на 73, Амерыцы — на 59, і ў Еўропе — на 22, а паменшыўся ў Азіі — на 27 чалавек.

У названы перыяд у свеце існавала 2998 касцёльных адміністрацыйных адзінак, на 9 больш, чым год раней. Таксама павялічылася колькасць біскупаў — на 64, дасягаючы колькасці ў 5237.

Пад канец 2014 г. у свеце было 415 792 святары — на 444 больш, чым на год раней. На гэтае павелічэнне паўплываў рост колькасці святароў у Азіі (+2128) і Афрыцы (+1089), у той час як у Еўропе іх колькасць зменшылася на 2564, у Амерыцы — на 123, і ў Акіяніі — на 86 святароў.

Дыяцэзіяльных святароў на той перыяд было 281 297 (на 765 больш), а святароў з манаскіх супольнасцяў — 134 495 (на 311 менш). Павялічылася колькасць пастаянных дыяканаў — на 1 371, дасягаючы 44 566. Найбольшы паказчык дагэтуль мае Амерыка, пераважна Паўночная — 965, за ёю ідзе Еўропа — на 311 пастаянных дыяканаў там стала болей.

Працягваецца падзенне колькасці кансэкраваных асобаў: братоў было 54 559 — на 694 менш, у той час як сясцёр стала менш ажно на 10 846 і цяпер іх 682 729. Найбольшы спад зафіксаваны ў Еўропе — на 7 733, і Амерыцы — на 4 242, у той час як колькасць кансэкраваных асобаў павялічылася ў Афрыцы — на 725, і ў Азіі — на 604.

На канец 2014 г. у свеце было 368 520 свецкіх місіянераў — на 841 больш, і 3,3 млн катэхетаў, на 107,2 тыс. болей.


Пераклад з польскай мовы Вольгі Качалкі.
Паводле: «
Wiadomości KAI», № 44, 2016 г.

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней