Фестываль «Дастукацца да нябёсаў» — пляцоўка для евангелізацыі

Маштаб фестывалю «Дастукацца да нябёсаў» прыемна ўражвае. Можна толькі здагадвацца, колькі сілаў пакладзена ў арганізацыю такога мерапрыемства. І ўсё не дарэмна: каля 600 гледачоў, 4 гадзіны праслаўлення Бога спевам, а таксама стымул для маладых і нясмелых ствараць сваю музыку на славу Пану.

Штогод фестываль «Дастукацца да нябёсаў» арганізоўвае кс. Павел Рудзьман і яго каманда. З году ў год мы бачым усё новыя сюрпрызы ад арганізатараў, а сёлета найбольш запомніліся конкурсы ад гумарных вядучых, майкі з прынтам да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў. «Каралямі» сцэны былі семінарыйныя гурты «Подых Духа» і «Ave», моладзевы рух Гродзенскай дыяцэзіі «OPEN», салезіянскі гурт «Небасхіл», евангелізацыйныя праекты «Рыбы» і «Step Project». Сэнсам выступленняў усіх гуртоў было тое, што Каралём сэрцаў кожнага павінен быць наш Пан і Збаўца Езус Хрыстус — у гэтым уся сутнасць фестывалю «Дастукацца да нябёсаў».

Мы зрабілі падборку самых яркіх водгукаў пра фестываль, сабраных у сацсетцы Instagram пад хэштэгам #ddn2017:

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Падрыхтавала Вольга Качалка.
Фота: instagram.com, Ганна Завадская.

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла