2017 люты

Любімыя хрысціянскія фільмы моладзі

Мы вырашылі запытацца ў каталіцкай моладзі, якія фільмы ёй найбольш падабаюцца, і склалі спіс любімых хрысціянскіх фільмаў.

Падрабязней...

Біблійны курс «Эмаус»: перажыць «вясну» Касцёла разам з Апосталамі

З 3 па 5 лютага ў Оршы адбыўся біблійны курс «Эмаус». Зімняя сесія курса была прысвечана кнізе Бібліі Дзеі Апосталаў, у той час як асенняя — Евангеллю паводле Яна. Біблійны курс «Эмаус» праводзілі доктар тэалогіі Уладзіслаў Валаховіч, а таксама айцец Аляксандр Жарнасек MIC.

Падрабязней...

Перынатальныя хоспісы як шанец на жыццё

Сёння ў ЗША і многіх краінах Заходняй Еўропы даволі распаўсюджаныя перынатальныя хоспісы — установы, дзе аказваецца псіхалагічная і медыцынская дапамога бацькам, якія чакаюць нараджэння дзіцяці з цяжкім дыягназам. У Беларусі пакуль што няма такіх установаў.

Падрабязней...

1,3 мільярды католікаў

На канец 2014 г. у свеце налічвалася амаль 7,2 млрд людзей, сярод якіх каля 1,3 млрд — католікі, што складае каля 17,8 % жыхароў нашай планеты. Калі колькасць насельніцтва зямлі павялічылася ў параўнанні з папярэднім годам на 67 млн, то колькасць католікаў таксама павялічылася да 18,4 млн, а гэта значыць, што працэнт застаўся нязменным.

Падрабязней...

Любоў да бліжняга — шлях да Бога

Пятая звычайная нядзеля, год А (05.02.2017). 

Сёння разам з айцом дамініканінам з Кіева Войцехам Сурувкам OP мы разважаем пра блізкую сувязь любові Божай з нашаю любоўю да бліжняга і пра тое, як яны ўзаемна ўплываюць адна на другую. 

Падрабязней...

Касцёла ў скверы Котаўка не будзе...

На пабудове касцёла ў Котаўцы ўжо можна ставіць кропку. Святыні ў скверы не будзе. Пра гэта карэспандэнту часопіса «Ave Maria» паведаміў пробашч парафіі свв. Апосталаў Пятра і Паўла і Яўгена дэ Мазэно айцец Дзмітрый Занямонскі ОМІ.

Падрабязней...

Праграма святкавання 100-годдзя аб’яўленняў у Фаціме

Юбілейнаму году стагоддзя Марыйных аб’яўленняў у Фаціме будуць прысвечаны шматлікія рэлігійныя, культурныя і навуковыя мерапрыемствы. Большасць з іх будуць ладзіцца на тэрыторыі партугальскага санктуарыя. Галоўнаю падзеяй стане візіт папы Францішка.

Падрабязней...

Як сын, дык і спадчыннік

Чаму нам так цяжка быць упэўненымі ў любові Бога? Чаму мы так часта ўцякаем, як Адам, нібыта спачатку баючыся пакарання за правіны, за недасканаласць, а пасля незаўважна для сябе ўяўляем Бога злым і патрабавальным?

Падрабязней...

© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла