Нямецкая стыпендыя для католікаў Усходняй Еўропы

Каталіцкая Акадэмічная Служба Дапамогі Замежным Даследчыкам і Студэнтам (Katholischer Akademischer Ausländer-Dienst) у рамках Праграмы для Ўсходняй Еўропы (Osteuropa Programm) прадстаўляе стыпендыі для студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў ВНУ, даследчыкаў для навучання, у тым ліку паслядыпломнага, у ВНУ Нямеччыны і для навуковых даследаванняў у гэтай краіне.


Стыпендыі прызначаюцца перад усім для маладых католікаў студэнтаў і навукоўцаў з краінаў Сярэдняй, Паўднёвай і Ўсходняй Еўропы, якія яшчэ знаходзяцца ў стане складаных сацыяльных і палітычных пераменаў. Падтрымліваюцца могуць таксама хрысціяне праваслаўнага веравызнання і іншых канфесіяў.

Да ўдзелу ў стыпендыяльнай праграме запрашаюцца асобы, якія плануюць прайсці поўны курс магістэрскага  навучання ці перадмагістэрскай падрыхтоўкі альбо правесці неабходныя даследаванні перад атрыманнем магістэрскай ступені;  асобы, якія рыхтуцца да абароны доктарскай (у нас -- кандыдацкай) ступені ці габілітацыі (у нас – доктарскай ступені); медыкі; выпускнікі мастацкіх ВНУ; выкладчыкі вузаў і даследчыкі, якія ўжо маюць навуковую ступень, для правядзення даследаванняў.

Працягласць стыпендыі вагаецца ад 6 да 36 месяцаў. Больш падрабязная інфармацыя - на сайце KAAD.

Кантакты:

Markus Leimbach
Referatsleiter Osteuropa
+49 228 91758-33
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Alwin Becker
Referent Osteuropa
+49 228 91758-26
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Адрас:
KAAD
Hausdorffstr. 151
53129 Bonn
www.kaad.de

 

 
© 2018 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла