Ну, мы пайшлі: Бургас — Панферрада

З Краіны баскаў мы падарожнічаем у першую сталіцу колішняга Каралеўства Касцілія — горад Бургас, слаўны сваёй гісторыяй і героямі. У часы Рэканкісты Бургас быў цэнтрам хрысціянскай Іспаніі ў змаганні з маўрамі і адваяванні іберыйскіх земляў у ворага. З руінаў бургаскай цвярдыні на вяршыні гары адкрываюцца разлеглыя прасторы Касціліі, бясконцыя палі, вёсачкі, рэкі. А ўдалечыні ўздымаюцца Іберыйскія горы, куды пралягае наш шлях. Мы накіроўваемся ў Панферраду, адкуль нарэшце распачнем Каміно.


Юлія Шэдзько
Працяг Будзе

 
© 2018 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла