Ну, мы пайшлі: Трабадэла — Оспіталь-дэ-ла-Кандэса

Падарожжа па шляху святога Якуба працягваецца. Пілігрымы прыйшлі ў Оспіталь-дэ-ла-Кандэса


З самага ранку мы падымаемся ў горы — да захаду сонца трэба паспець перасячы Кантабрыйскі хрыбет і спусціцца ў даліну. Гэта зусім няпроста для пілігрымаў без спецыяльнай падрыхтоўкі, але краявіды навокал такой неімавернай прыгажосці, што забываешся дыхаць і зусім не думаеш пра стомленасць і боль у нагах. Да таго ж сёння мы трапім у вельмі незвычайны касцёл у маленькай горнай вёсачцы О’Сэбрэйра: у ім у 1300 г. адбыўся Эўхарыстычны цуд і захоўваецца Найсвяцейшы Сакрамэнт, пераменены ў Цела і Кроў Хрыстовыя. Можна было б здзівіцца, што тут не быў пабудаваны вялікі санктуарый, які збіраў бы тысячы пілігрымаў, але ж навокал — стромыя горы і сюды не так проста дабрацца. Каб убачыць гэты цудоўны Божы дар, трэба пераадолець сябе і падняцца высока наверх. У гэтым — вялікая мудрасць.


Юлія Шэдзько
Працяг будзе

 

 

 

 
© 2018 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла