Пытайся

Дваццаць чацвёртая звычайная нядзеля, год В (16.09.2018)

Пасля Езус са сваімі вучнямі пайшоў у паселішчы Цэзарэі Філіпавай. Па дарозе Ён пытаўся ў вучняў сваіх, кажучы ім: «Кім лічаць Мяне людзі?» Яны адказвалі Яму: «Янам Хрысціцелем, другія — Іллёю, іншыя — адным з прарокаў». А Ён спытаўся ў іх: «А вы кім лічыце Мяне?» Адказваючы, Пётр сказаў Яму: «Ты — Хрыстус». Тады Ён забараніў ім, каб нікому не казалі пра Яго.

Ён пачаў вучыць іх, што Сын Чалавечы павінен шмат выцерпець, і быць адкінутым старэйшынамі, першасвятарамі і кніжнікамі, быць забітым і на трэці дзень уваскрэснуць. Казаў пра гэта адкрыта. А Пётр, адвёўшы Яго ў бок, пачаў дакараць Яго. Але Ён, павярнуўшыся і паглядзеўшы на сваіх вучняў, дакарыў Пятра, кажучы: «Адыдзі ад Мяне, сатана, бо думаеш не пра тое, што Божае, а пра тое, што чалавечае».

Затым, паклікаўшы натоўп разам са сваімі вучнямі, сказаў ім: «Калі хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе, возьме крыж свой і ідзе за Мною. Бо той, хто хоча жыццё сваё ўратаваць, загубіць яго, а хто загубіць жыццё сваё дзеля Мяне і Евангелля, той уратуе яго. 

(Мк 8, 27–35)

Пытайся

Даючы інтэрв’ю вядомаму журналісту Уладзіміру Познеру, на пытанне «Што б Вы сказалі Богу, калі б сталі перад Ім?» спявачка Земфіра адказала: «Што Ён несправядлівы». Не будзем доўга разважаць над тым, чаму яна дала такі адказ. Магчыма, яна мела на ўвазе пытанне «Чаму Бог дапускае ў свеце зло?» Так ці інакш, але Пану Богу варта задаваць пытанні, асабліва складаныя, бо хто, калі не Ён — сама Мудрасць, дапаможа нам знайсці адказы? Так, менавіта дапаможа і будзе разам з намі шукаць адказ, а не падасць гатовы на сподачку. Бо толькі калі мы прыкладаем высілкі да пошукаў, адказ будзе мець для нас сапраўдную вартасць і будзе прыняты.

Праблема ў тым, што чалавек не заўважае Хрыста. А калі заўважае, то не лічыць яго Богам. А калі лічыць Богам, то ставіцца да цярпенняў і смерці Езуса на крыжы як да нечага дапушчальнага, бо, маўляў, калі Ён Бог, Яму не так моцна баліць. Аднак варта браць пад увагу, што менавіта таму, што Ён Бог, які бярэ на сябе грахі ўсяго чалавецтва, Яго цярпенне бязмежнае. Калі апостал Пётр дакарае Езуса, пачуўшы аб цярпенні, ён чуе: «Адыдзі ад Мяне, сатана, бо думаеш не пра тое, што Божае, а пра тое, што чалавечае». Пётр як быццам адмаўляецца ад збаўлення, не разумеючы трагедыі граху.

Бог хоча збавіць чалавека ад граху, бо любіць. Хоча збавіць цябе і мяне і збаўляе, таму «не заўважаць» цярпення Хрыста, ахвяраванага за мяне, — гэта чаплянне за грэх, згода на тое, каб быць нявольнікам. Мы нібыта хочам сказаць: «Не чапайце мяне, мне добра і так. Я не патрабую, каб мяне хтосьці збаўляў і цярпеў за мяне!» І тут ужо недалёка да думкі: «Я збаўлюся сам!» Ведаеце, хто можа сказаць такія словы? Так, сатана. Няхай той, хто топіцца, спрабуе выратаваць самога сябе: можа выплыве, а можа і не. Бог — Ратаўнік, які не пакіне таго, хто тоне, а мы (і я ў тым ліку) часамі ўпарта адпіхваем Ратаўніка, брыкаемся, разлічваем толькі на сябе і хочам уратавацца без дапамогі. Даверыцца — азначае паверыць, што Езус-Ратаўнік добра ведае сваю справу.

Дарэчы, калі б спявачка Земфіра зазірнула ў псальмы, яна магла б знайсці там пытанні да Бога, якія задае Яму сама. Памолімся, каб і яна, і шмат іншых людзей, якія пытаюць і шукаюць, часцей зазіралі ў Святое Пісанне.


Айцец Павел Мажэйка OP

Глядзіце яшчэ разважанні на Дваццаць чацвёртую звычайную нядзелю, Год В:

 
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла