«А хто Мяне прымае, той не Мяне прымае, але таго, хто паслаў Мяне…»

Дваццаць пятая звычайная нядзеля, год В (23.09.2018)

Выйшаўшы адтуль, яны праходзілі праз Галілею, але Езус не хацеў, каб нехта ведаў. Бо вучыў сваіх вучняў і казаў ім, што Сын Чалавечы аддадзены будзе ў рукі людзей, што Яго заб’юць, і што забіты ўваскрэсне праз тры дні. Але яны не разумелі гэтых словаў, а спытацца ў Яго баяліся.

Калі прыйшлі ў Кафарнаум і былі ў доме, спытаўся ў іх: «Пра што вы разважалі па дарозе?» Яны маўчалі, бо ў дарозе разважалі паміж сабою, хто большы. Сеўшы, Ён паклікаў Дванаццаць і сказаў ім: «Калі хто хоча быць першым, няхай будзе з усіх апошнім і слугою ўсіх». Потым узяў дзіця, паставіў сярод іх і, абняўшы яго, сказаў ім: «Хто прымае адно з такіх дзяцей у імя Маё, той Мяне прымае. А хто Мяне прымае, той не Мяне прымае, але таго, хто паслаў Мяне».

(Мк 9, 30–37)

«А хто Мяне прымае, той не Мяне прымае, але таго, хто паслаў Мяне…»

«Сын Чалавечы аддадзены будзе ў рукі людзей, што Яго заб’юць…» «Хто прымае адно з такіх дзяцей у імя Маё, той Мяне прымае. А хто Мяне прымае, той не Мяне прымае, але таго, хто паслаў Мяне…» Калі апошні сказ укласці ў вусны любой чалавечай істоты, якая яшчэ не ўмее гаварыць, але чыё сэрцайка ўжо б’ецца пад сэрцам маці, то адкрываецца нечаканая сувязь паміж першым і апошнім працытаванымі ўрыўкамі. Кожнае дзіця, незалежна ад таго, якім быў пачатак яго жыцця ў мацярынскім улонні, даецца Богам. І калі бацькі ставяцца да сваёй фізічнай блізкасці як да сакрамэнтальнага ўдзелу ў Боскім акце стварэння (незалежна ад таго, ці ў выніку адбудзецца зачацце), гэта азначае, што яны гатовыя прыняць Божы дар, а разам з ім дапамогу, патрэбную для ўзрастання новага жыцця ў ласцы і любові.

Але ці часта мужчына і жанчына менавіта так успрымаюць сваю здольнасць стаць бацькамі? Як шмат дзяцей з’яўляюцца плодам усвядомленага жадання, а не пажадлівага «залёту»? Папраўдзе, калі «незапланаванаму» дзіцяці не толькі дазваляюць нарадзіцца, але і даюць неабходную апеку, можна сцвердзіць, што такія бацькі хоць і недасканала, але ўсё ж годна прымаюць Бога і Яго волю. Аднак у тым выпадку, калі яны свядома спрычыняюцца да таго, каб іх зачатае дзіця (незалежна ад тэрміну цяжарнасці) не дажыло да свайго дня нараджэння, не ўбачыла Божага святла, або аддзяляюць сужэнскі акт ад яго сутнасці — праявы любові, адкрытай на іншую асобу і новае жыццё — можна сказаць, што ў рукі такіх людзей аддаецца Сын Чалавечы, а яны забіваюць Яго праз эгаізм і неапанаваную пажадлівасць, якую памылкова атаясамліваюць са свабодаю. «Я — вольны чалавек, што хачу, тое і раблю» — так часта апраўдваюць парушэнне запаведзяў (асабліва шостай) тыя, хто не бачыць розніцы паміж «я хачу» і «мне хочацца». Але нават граматычная форма гэтых выразаў указвае, што гэта не адно і тое ж. «Я (назоўны склон) хачу» — азначае, што дзеянне паходзіць ад асобы. «Мне (давальны склон) хочацца» — з’яўляецца вынікам знешняга ўздзеяння, на што ўказвае давальны склон, хоць на першы погляд здаецца, што яго імпульс знаходзіцца ў чалавеку.

Аднак пра вольны выбар асобы сведчыць акт розуму, а не пачуцці. Сапраўды, вольны чалавек не можа быць нявольнікам сваіх інстынктаў. Як разумная істота, ён у першую чаргу павінен кіравацца усведамленнем наступстваў сваіх дзеянняў і свайго выбару. Так, натуральным верагодным наступствам блізкіх стасункаў мужчыны і жанчыны з’яўляецца зачацце. Калі яно прынцыпова непажаданае, адзіным правільным выбарам сапраўды вольных людзей будзе паслядоўнае ўстрыманне ад інтымных адносінаў і пазбяганне правакуючых абставінаў. Нават калі цяжарнасць стала вынікам гвалту, прыняцце такога дзіцяці (якое, у адрозненне ад бацькі, ні ў чым не вінаватае) будзе таксама прыняццем Бога, і нават калі аб’ектыўныя прычыны не дазваляюць маці самой гадаваць і выхоўваць гэтае дзіця, усё ж трэба яго нарадзіць і перадаць у надзейныя рукі. Калі ж жанчына возьме на сябе адказнасць за яго далейшы лёс, яна атрымае тым большую ўзнагароду ад Бога, чым цяжэй ёй будзе давацца прыняцце і выкананне такога рашэння.

Хтосьці скажа: «Пра ўсё гэта лёгка пісаць ці гаварыць, а ў жыцці ўсё больш складана». Хтосьці нават абурыцца на Бога: «Навошта Ён “здзекуецца” з людзей, укладаючы ў іх інстынкты і забараняючы іх рэалізоўваць?». Аднак Бог тут ні пры чым. Інстынкты даюцца чалавеку для працягвання роду або для падтрымання жыцця ва ўсіх яго праявах. Існуе таксама пачуццё годнасці, якое, незалежна ад веры, не дазволіць галоднаму чалавеку кідацца на ежу, нібыта згаладалая жывёліна (асабліва ў краме ці на рынку). Чаму ж у інтымных адносінах павінна быць інакш? Тут таксама прысутнічае іншы чалавек і заўсёды прысутнічае нябачны Бог, які разумее нашую недасканаласць, але вышэй цэніць нашае імкненне не страчваць годнасці Божага дзіцяці, панаваць над сабою, жывучы ў сакрамэнтальнай ласцы і просячы вытрымкі ў спакусах, бо гэтае імкненне прадыктавана свядомым жаданнем прыняць Бога і застацца з Ім назаўжды.


Айцец Міхал Ермашкевіч OP

Глядзіце яшчэ разважанні на Дваццаць пятую звычайную нядзелю, Год В:

 

 

 
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла