2013 сакавік-красавік

Пра цудоўнае заснаванне будслаўскага касцёла

Урывак з аповесці беларускага пісьменніка Ігната Ходзькі «Смерць майго дзядулі»

Падрабязней...

Зімовы пленэр у Будславе

Прастора плошчы, замеценая снегам, надавала касцёлу яшчэ большую ўрачыстасць... Архітэктурная структура галоўнага фасада, вертыкальныя пілястры і калоны, нібыта ружовы арган, гучалі «зімовай сімфоніяй». Пасля кароткай сустрэчы з пробашчам айцом Віктарам, які паказаў мне касцёл, трэба было спяшацца брацца за працу, пакуль не сцямнела. Зімовыя дні кароткія... Алейныя фарбы на марозе хутка ператвараюцца ў густую пасту... Мая звычка не апранаць рукавіцаў ці пальчатак на холадзе змушала працаваць хутка. Галоўнае было зафіксаваць убачанае менавіта ў такіх умовах...

Падрабязней...

Легенда пра Будслаў у «Літвінскіх малюнках» Ігната Ходзькі

Легенда пра заснаванне Будслава і цудоўнае аб’яўленне Маці Божай у будслаўскай пушчы выклікае нязменнае зацікаўленне пілігрымаў, умацоўвае іх веру жывою вобразнасцю і дадае ім натхнёнасці. Аднак апрача вуснай версіі, якая можа набываць розныя інтэрпрэтацыі, мы вельмі мала ведаем пра пісьмовыя крыніцы, з якіх можна было б пачэрпнуць інфармацыю пра цудоўныя падзеі ў Будславе. 

Падрабязней...

8-га красавіка - акцыя «Духоўнага ўсынаўлення»

7 і 8 красавіка ў нядзелю Божай Міласэрнасці і ва ўрачыстасць Звеставання Пана вернікі ва ўсіх парафіях Беларусі змогуць далучыцца да «Духоўнага ўсынаўлення» — малітоўнай акцыі па абароне зачатага жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай знішчэння.

Падрабязней...

На старонках красавіцкага нумара «Ave Maria»

Красавіцкі нумар часопіса «Ave Maria» парадуе чытачоў матэрыяламі, звязанымі з пачаткам Пантыфікату новаабранага папы Францішка, а менавіта: падрабязнай біяграфіяй Святога Айца, які за некалькі тыдняў заваяваў сэрцы людзей на ўсіх кантынентах, а таксама Гаміліяй падчас святой Імшы на пачатак Пятровага служэння.

Падрабязней...

Навэнна перад святам Божай Міласэрнасці

Свята Божай Міласэрнасці адзначаецца ў Касцёле у першую нядзелю пасля Вялікадня. Навэнна перад гэтым святам распачынаецца ў Вялікую пятніцу.

Падрабязней...

Абсягі сумеснай працы

22 сакавіка ў віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага адбылося чарговае штомесячнае малітоўнае спатканне душпастырства сем’яў Віцебскай дыяцэзіі і фонду «Адкрытыя сэрцы» (кіраўнік Уладзіслаў Валаковіч) на тэму «Прабачэнне». У яго межах з удзелам вернікаў і валанцёраў з Віцебска і Магілёва прайшла канферэнцыя, падчас якой адзначалася важнасць сям’і ў справе сведчання веры. Сумесная праца душпастырства сем’яў Віцебскай дыяцэзіі і фонду «Адкрытыя сэрцы» доўжыцца ўжо каторы год і мае плён у такіх кірунках, як падрыхтоўка маладых людзей да сакрамэнту сужэнства, правядзенне супольных малітваў за ненароджаных дзяцей, лекцый у навучальных установах розных гарадоў вобласці, арганізацыя малітоўных спатканняў і рэкалекцый для абаронцаў жыцця ў абартарыях і інш.

Падрабязней...

Новы нумар квартальніка «Наша вера»

Выйшаў з друку першы ў 2013 г. нумар культурна-рэлігійнага квартальніка «Наша вера». Прапануем вашай увазе рэзюмэ, з якога вы даведаецеся пра змест часопіса, і заахвочваем да яго набыцця ў мінскай кнігарні «Духоўная кніга» і ў касцёльных кіёсках.

Падрабязней...

Папа Францішак – новы дар Бога Сусветнаму Касцёлу

Зварот Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча
да духавенства і вернікаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
ў сувязі з выбарам новага Пантыфіка ФРАНЦІШКА

HABEMUS PAPAM – МАЕМ ПАПУ!

Падрабязней...

© 2018 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла