«Ідзі дарогай надзеі» — запрашае 3-ці нумар часопіса «Ave Maria»

12 сакавіка часопіс выйшаў з друку.

Выбар — адна з найскладанейшых праблемаў нашага жыцця, з якой мы сутыкаемся штодня ў вялікіх і дробных справах. Ён патрабуе рашучасці і адначасова ўмення сумнявацца; адказнасці і адначасова свабоды волі; веры ў свае сілы і разумення сваёй слабасці... Прайсці па няпростых шляхах свайго і чужога выбару запрашае чарговы нумар часопіса «Ave Maria».

Неспадзяванаю навіною для католікаў усяго свету стала рашэнне Папы Рымскага Бэнэдыкта XVI аб сыходзе з пасады Наступніка святога Пятра, а для вернікаў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі — яшчэ і рашэнне біскупа Уладзіслава Бліна скласці з сябе паўнамоцтвы пастыра Віцебскай дыяцэзіі. Матэрыялы часопіса, прысвечаныя гэтым падзеям («Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча...», прамова папы Бэнэдыкта XVI на яго апошняй генеральнай аўдыенцыі і слова кс. Уладзіміра Шымковіча ад імя вернікаў Віцебскай дыяцэзіі) вучаць з павагаю і малітоўнаю падтрымкаю ставіцца да выбару кожнага чалавека, а таксама цаніць тое, што мы мелі і маем на шляху, які прайшлі разам з вялікімі пастырамі.

* * *
«Святая Вераніка. Будзь вольным ад несапраўдных вобразаў» — так называецца раздзел з кнігі Анзэльма Груна «Пяцьдзясят памочнікаў у нягодах», у якім аўтар запрашае паразважаць над мноствам сітуацый нашага ўласнага духоўнага выбару. Тэолаг разглядае разнастайнасць гэтых сітуацый на адным прыкладзе — адважнага выбару святой Веранікі, якая, адлучыўшыся ад натоўпу, выцерла твар знясіленаму Езусу сваёй палатнянаю хусткаю і была ўзнагароджана нерукатворным гаючым вобразам Хрыста на палатне.

* * *
Прастораю, якая вымагае ад чалавека штодзённага выбару ў самых разнастайных сферах, з’яўляецца сямейнае жыццё. Гэтай тэме прысвечана інтэрв’ю Анастасіі Кавалеўскай са шматдзетнымі бацькамі Ірынай і Віктарам, дзе закранаецца важнае пытанне: што рабіць, калі ў сям’і нараджаецца асаблівае дзіця (у гэтым выпадку — з сіндромам Даўна)?

* * *
У нумары змешчаны першыя матэрыялы, дасланыя на конкурс «Будслаў — прызнанне ў любові»: эсэ Уладзіміра Вайцяховіча і Аксаны Ючкавіч.

Чытайце таксама іншыя матэрыялы часопіса, натхняйцеся незвычайнымі сведчаннямі, карыснымі духоўнымі парадамі і... памятайце пра іх на раздарожжах свайго духоўнага жыцця.

 
старые отсос по звонку. Гифки. кабинет врача Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла