2013 сакавік-красавік

Песні жальбы [аўдыё]

Вядома, што Песні жальбы пачалі спяваць падчас Вялікага посту з канца XVII ст. У гэтых спевах – гімнах і песнях – разважанне пра Муку Хрыста і Яго адкупленчую смерць. Гэтае разважанне заахвочвае нас да глыбокага пакаяння і асэнсавання Ахвяры Збаўцы, а таксама да жалю за грахі, якія з’яўляюцца прычынай цяжкіх цярпенняў Хрыста.

Падрабязней...

Набажэнствы Вялікага посту

Набажэнства Крыжовага шляху – гэта своеасаблівая медытацыя Мукі Хрыста, спалучаная з сімвалічным шляхам унутры святыні або на вуліцы. Гэты шлях вызначаюць 14 сумных падзеяў (калі Езус нёс крыж з месца асуджэння ад прэторыі Пілата да месца ўкрыжавання на Галгоце), якія называюць стацыямі.

Падрабязней...

Запрашаем маліцца разам з “Ave Maria”

Кожны дзень а 15-й гадзіне перад абразом Езуса Міласэрнага калектыў рэдакцыі “Ave Maria” моліцца Вяночак да Божай Міласэрнасці. Заахвочваем вас маліцца разам з намі.

Падрабязней...

Пакорны Папа

Вядомы нямецкі публіцыст, аўтар 5 кніг пра кардынала Ёзафа Ратцынгера і кнігі-інтэрв’ю з Бэнэдыктам XVI «Святло свету», расказвае пра стан Касцёла і Папу-немца. Гэтую размову з ім карэспандэнт КАІ Кшыштаф Тамасік правёў з нагоды дзвюх гадавінаў Папы: 85-й гадавіны нараджэння і 7-й гадавіны абрання яго на Пятровы пасад. Мы вырашылі надрукаваць гэтае інтэрв’ю, каб нагадаць нашым чытачам яшчэ раз пра асобу папы Бэнэдыкта XVI — глыбокага, таленавітага чалавека і выдатнага тэолага.

Падрабязней...

«Ідзі дарогай надзеі» — запрашае 3-ці нумар часопіса «Ave Maria»

12 сакавіка часопіс выйшаў з друку.

Выбар — адна з найскладанейшых праблемаў нашага жыцця, з якой мы сутыкаемся штодня ў вялікіх і дробных справах. Ён патрабуе рашучасці і адначасова ўмення сумнявацца; адказнасці і адначасова свабоды волі; веры ў свае сілы і разумення сваёй слабасці... Прайсці па няпростых шляхах свайго і чужога выбару запрашае чарговы нумар часопіса «Ave Maria».

Падрабязней...

Пяцьдзясят памочнікаў у нягодах. Святая Вераніка.

Гістарычных звестак пра св. Вераніку мы не ведаем. Але легенды, якія пра яе апавядаюць, бяруць свой пачатак з першых гадоў Касцёла. Ужо ў IV стагоддзі яе шанавалі як святую. Успамін св. Веранікі адзначаецца 4 лютага. Імя «Вераніка» азначае «сапраўдны вобраз». Паводле легенды, св. Вераніка была той жанчынаю, якую Езус ацаліў ад крывацёку, такім чынам, гэта яна — тая жанчына, якая цалкам страціла ўсе магчымасці для таго, каб зведаць міласціну і любоў.

Падрабязней...

© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла