У Магілёве адбудзецца Ружанцовы кангрэс

Дарагія чытачы, ужо блізіцца ружанцовы месяц кастрычнік. З гэтай нагоды мы запрашаем святароў, манашак і перш за ўсё ўдзельнікаў ружанцовых колаў на Ружанцовы кангрэс, які адбудзецца 6 кастрычніка, у суботу, у Магілёве, у катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэтак жа, як і ў мінулым годзе, мэтаю кангрэса, які арганізоўваецца айцамі дамініканамі, будзе паглыбленне духоўнага і інтэлектуальнага развіцця людзей, якія старанна моляцца на ружанцы. Сёлета сустрэча пройдзе пад дэвізам «Святы Тамаш Аквінскі — вялікі i блізкі», таму што апекуном Ружанцовага кангрэса быў выбраны гэты вялікі мысляр, дамініканскі святы.

Праграма мерапрыемства:

9:30 – 10:15 – Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
10:20 – Адкрыццё кангрэса.
10:30 – 11:10 – Даклад айца Віталія Сапегі OP «Жыццё св. Тамаша Аквінскага, доктара Касцёла».
11:15 – 11:55 – Даклад айца Міхала Ермашкевіча ОР «Каментарый св. Тамаша Аквінскага да малітваў „Ойча наш...“, „Вітай, Марыя...“ і Credo».

*** – Пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова.

12:15 – 13:00 – Набажэнства першай суботы месяца: 15 хвілін медытацыі і Ружанец перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам.
13:00 – 13:50 – Абед.
14:00 – 14:40 – Даклад Алеся Жлуткі «Св. Тамаш, прачытаны нанова».
14:45 – 15:10 – Даклад айца Марыяна Хануска OP «Св. Тамаш — вучань і настаўнік. Любоў да Святога Пісання».

*** – Пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова.

15:30 – 15:55 – Перапынак.
16:00 – 16:40 – Сведчанні аб пладах ружанцовай малітвы.
16:40 – Падрыхтоўка да літургіі.
17:00 – Эўхарыстыя.

Просім паведаміць пра свой удзел у кангрэсе да 25 верасня, рэгістрацыя абавязковая. Дастаткова пазваніць або даслаць смс-паведамленнем інфармацыю пра сябе: імя, прозвішча, горад, назва парафіі. Таксама просім паінфармаваць, калі штосьці зменіцца і вы не прыедзеце на мерапрыемства. Для зарэгістраваных удзельнікаў кангрэса рыхтуецца шмат падарункаў. Мы чакаем вас і вашых блізкіх.

Кантакты:

  • а. Раман, тэл. +375292919211; +48664570570 ( Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. ) або
  • а. Павел, тэл. +375299202007; 8(022)2412939.
  • Адрас для карэспандэнцыі: а. Раман Шульц OP, вул. Якубоўскага, 39/18, 212026, Магілёў.

Айцец Раман Шульц ОР
Фота Валянціны Аўсянікавай

 
© 2018 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла