Рэкалекцыйны дом святога Юзафа ў Оршы запрашае на курсы, рэкалекцыі, сустрэчы, якія могуць дапамагчы чалавеку ў рэалізацыі яго хрысціянскага паклікання, у паглыбленні адносінаў з Богам. Вельмі раім выкарыстаць такую магчымасць і прапануем вам, дарагія чытачы, расклад курсаў на студзень-май 2018 г.
Біблійны курс «Эмаўс»
(26–28 студзеня 2018 г.)
Біблійны курс «Эмаўс» — гэта не рэкалекцыі, а, хутчэй, заняткі па вывучэнні Бібліі. Апроч лекцый, на курсе ёсць таксама практыка малітвы Божым словам. Курс прызначаны найперш для працы па вывучэнні Бібліі, таму неабходна мець з сабой усё тое, што бяруць студэнты на заняткі (Біблію, сшытак).
Пачатак: пятніца а 18:00
Заканчэнне: нядзеля а 17:30
Запіс абавязковы і працягваецца да 24 студзеня (серада). Запісацца можна па тэлефоне: +375297130233.
Адказныя за курс: доктар біблейскага багаслоўя Уладзіслаў Валаховіч і а. Аляксандр Жарнасек МІС.
Курс «Давід»
(2–4 лютага 2018 г.)
Тэма: «Непаслухмянасць Богу — пачатак усялякага зла»
Курс «Давід» — гэта рэкалекцыі на тэму духоўнага распазнання і духоўнай барацьбы. Асаблівым чынам на гэты раз звернем увагу на наступствы непаслухмянасці Богу і на важнасць вернасці Яго волі і планам.
Пачатак: пятніца а 18:00
Заканчэнне: нядзеля а 13:30
Запіс абавязковы і працягваецца да 31 студзеня (серада). Запісацца можна па тэлефоне: +375297130233.
Адказны за курс а. Аляксандр Жарнасек МІС.

«Вінаграднік»
(24 лютага 2018 г.)
«Вінаграднік» — гэта малітоўна-фармацыйная сустрэча, якая адбываецца ў Оршы больш за 5 гадоў. У праграме дзве лекцыі, святая Імша, магчымасць споведзі, а таксама малітва благаслаўлення і заступніцтва ў розных нашых патрэбах.
Пачатак: субота а 10:00
Заканчэнне: субота а 20:30
Запіс абавязковы і працягваецца да 22 лютага (чацвер). Запісацца можна па тэлефоне: +375297130233.
Адказны за сустрэчу а. Аляксандр Жарнасек МІС.
Курс «Назарэт»
(9–11 сакавіка 2018 г.)
Тэма: «Богашуканне»
Курс «Назарэт» — гэта рэкалекцыі, якія грунтуюцца перш за ўсё не столькі на пачутых лекцыях, колькі на асабістай працы падчас курса з атрыманым матэрыялам і словам Божым. Натхненнем для гэтага курсу былі ігнацыянскія рэкалекцыі. Плануецца, што працяг курсу будзе прысвечаны розным тэмам.
Пачатак: пятніца а 18:00
Заканчэнне: нядзеля а 13:30
Запіс абавязковы і працягваецца да 7 сакавіка (серада). Запісацца можна па тэлефоне: +375297130233.
Адказны за курс а. Аляксандр Жарнасек МІС.

Біблійны курс «Эмаўс»
(6–8 красавіка 2018 г.)
Пачатак: пятніца а 18:00
Заканчэнне: нядзеля а 17:30
Запіс абавязковы і працягваецца да 4 красавіка (серада). Запісацца можна па тэлефоне: +375297130233.
Адказныя за курс: доктар біблейскага багаслоўя Уладзіслаў Валаховіч і а. Аляксандр Жарнасек МІС.
«Вінаграднік»
(21 красавіка 2018 г.)
Пачатак: субота а 10:00
Заканчэнне: субота а 20:30
Запіс абавязковы і працягваецца да 19 красавіка (чацвер). Запісацца можна па тэлефоне: +375297130233.
Адказны за сустрэчу а. Аляксандр Жарнасек МІС.
Курс «Эстэра»
(4–6 мая 2018 г.)
Тэма: «Жаночае цярпенне»
Курс «Эстэра» — гэта рэкалекцыі для жанчын. Гэтым разам звернем увагу на тое, што вельмі часта жанчыны, сустракаючыся з цярпеннем у сям’і, такім як алкагалізм мужа ці праблемы з дзецьмі, пачынаюць станавіцца «ахвяраю», знаходзяць у іншых ворага і спыняюцца ў духоўным развіцці, перастаюць бачыць свае грахі або маюць хворае меркаванне пра Бога.
Пачатак: пятніца а 18:00
Заканчэнне: нядзеля а 13:30
Запіс абавязковы і працягваецца да 2 мая (серада). Запісацца можна па тэлефоне: +375297130233.
Адказны за курс а. Аляксандр Жарнасек МІС.

«Вінаграднік»
(26 мая 2018 г.)
Пачатак: субота а 10:00
Заканчэнне: субота а 20:30
Запіс абавязковы і працягваецца да 24 мая (чацвер). Запісацца можна па тэлефоне: +375297130233.
Адказны за сустрэчу а. Аляксандр Жарнасек МІС.
Па ўсіх дадатковых пытаннях можна звяртацца:
+375297130233 — а. Аляксандр Жарнасек МІС
Больш інфармацыі можна знайсці на сайце www.viartannie.org, а таксама на Facebook-старонцы рэкалекцыйнага дома.
Адрас: г. Орша, вул. Савецкая, 6
Фота: vk.com і Валянціны Аўсянікавай

