Усе СДМ пасля 1986 года. Гэтыя здымкі дапамогуць перажыць іх яшчэ раз

Гісторыя СДМ у фотаздымках


Папа Ян Павел ІІ падчас свайго Пантыфікату не прапусціў нагоды, каб засведчыць сваю любоў да моладзі. Пасля таго, як у 1984 годзе адзначаўся Юбілей Адкуплення з удзелам 3-х тысяч маладых людзей, на запрашэнне на Сусветныя дні моладзі праз год прыбыло ўжо 450 тысяч чалавек. Гледзячы на запатрабаванасць гэтай падзеі, 20 студзеня 1985 года Святы Айцец у прамове да Калегіі кардыналаў і Рымскай курыі аб’явіў аб пачатку традыцыі сістэматычных сустрэчаў моладзі. Так нарадзіліся Сустветныя дні моладзі.

У Рыме 23 сакавіка 1986 года ў Пальмовую нядзелю адбыліся першыя афіцыйныя Сусветныя дні моладзі, дэвізам якіх быў урывак з Першага Пасланння св. Пятра:

«Хрыста Пана свяціце ў сэрцах вашых,
будзьце заўсёды гатовымі даць адказ кожнаму,
хто патрабуе ад вас слова пра вашу надзею» (1 П 3,15).

На гэтай сустрэчы Ян Павел ІІ звярнуўся да моладзі, якая прыбыла з усяго свету, наступнымі словамі:

«Дарагія сябры, сёння вы зноў тут сабраліся, каб у Рыме, на плошчы святога Пятра, распачаць традыцыю Дня моладзі, да якога пакліканы ўвесь Касцёл <…> Дзень моладзі азначае выхад насустрач Богу, які ўвайшоў у справы чалавека праз пасхальную таямніцу Езуса Хрыста. Увайшоў раз і назаўсёды. І хоча сустрэцца з вамі, маладыя людзі».

З таго часу кожныя два або тры гады Папа абірае адну краіну, якая арганізоўвае вялікае, міжнароднае спатканне, якое з’яўляецца нагодаю чарговы раз адначасова сустрэцца мільёнам маладых людзей.

З нагоды 34-х Сусветных дзён моладзі, якія праходзяць цяпер у Панаме, каталіцкі партал Aleteia зрабіў падборку архіўных фотаздымкаў сустрэчаў моладзі розных гадоў. Давайце паглядзім, як выглядала гэтая падзея, што нарадзілася 33 гады таму назад і працягваецца па сённяшні дзень.

Буэнас-Айрэс, 1987
Дэвіз: «І мы пазналі, і паверылі ў любоў, якую мае да нас Бог» (1 Ян 4, 16)
Каля мільёна ўдзельнікаў

YouTube | World Youth Day #krakow2016

Санцьяга-дэ-Кампастэла, 1989
Дэвіз: «Я — дарога, і праўда, і жыццё» (Ян 14, 6)
400 тыс. удзельнікаў

Dominique Faget | AFP

Чэнстахова, 1991
Дэвіз: «Прынялі Духа ўсынаўлення» (Рым 8, 15)
1,6 мільёнаў ўдзельнікаў

Vincent Costarella | CIRIC

Дэнвер, 1993
Дэвіз: «Я прыйшоў, каб вы мелі жыццё і мелі ў дастатку» (Ян 10, 10)
700 тыс. удзельнікаў

David Corwell | AFP

Маніла, 1995
Дэвіз: «Як паслаў Мяне Айцец, так і Я пасылаю вас» (Ян 20, 21)
5 мільёнаў удзельнікаў

Vatican Pool | Vatican | AFP

Парыж, 1997
Дэвіз: «Настаўнік, дзе жывеш?.. Ідзіце і ўбачыце» (гл. Ян 1, 38–39)
1,1 мільёны ўдзельнікаў

OR | CPP

Рым, 2000
Дэвіз: «Слова сталася целам і пасялілася між намі» (Ян 1, 14)
2,2 мільёны ўдзельнікаў

Hermine Cleret | CIRIC

Таронта, 2002
Дэвіз: «Вы — соль зямлі... Вы — святло свету» (гл. Ян 10, 10)
800 тыс. удзельнікаў

Arturo Mari | Vatican Pool | AFP

Кёльн, 2005
Дэвіз: «Мы прыйшлі пакланіцца Яму» (гл. Мц 2, 2)
1,2 мільёны ўдзельнікаў

East News

Сіднэй, 2008
Дэвіз: «Прымеце моц Духа Святога, які на вас сыдзе, і будзеце Маімі сведкамі» (Дз 1, 8)
400 тыс. удзельнікаў

Alessia Giuliani | CPP | CIRIC

Мадрыд, 2011
Дэвіз: «Укаранёныя і збудаваныя ў Хрысце, умацаваныя вераю» (гл. Клс 2, 7)
Ад 1,5 да 2 мільёнаў удзельнікаў

Rafa Rivas | AFP

Рыа-дэ-Жанэйра, 2013
Дэвіз: «Ідзіце і навучайце ўсе народы» (Мц 28, 19)
3,7 мільёнаў удзельнікаў

Luca Zennaro | POOL | AFP

Кракаў, 2016
Дэвіз: «Шчаслівыя міласэрныя, бо яны спазнаюць міласэрнасць» (Мц 5, 7)
3,5 мільёнаў удзельнікаў

Piotr Tumidajski | KAI


Падрыхтавала Вольга Качалка
Паводле pl.aleteia.org

Фота Vatican News і з указаных крыніцаў

 

 

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла