Пра сем балесцяў Маці Божай мы ведаем. А ці чулі вы пра Яе сем радасцяў?

Паводле традыцыі Марыя «вучыла яго, як праз штодзённае чытанне 7-мі дзясяткаў Ружанца ў інтэнцыі ўшанавання Яе сямі радасцяў ён можа сплесці Ёй карону, якая будзе больш мілаю Яе сэрцу, чым прыгожы вянок з кветак».


Сярод мноства набажэнстваў да Найсвяцейшай Дзевы Марыі вельмі рэдка згадваюць пра малітву да Яе сямі радасцяў. Многія католікі чулі пра сем балесцяў Марыі дзякуючы літаніі і вяночку. Аднак набажэнства да сямі радасцяў таксама мае даўнюю традыцыю. Айцы францішкане дапамаглі захаваць гэтую малітву на працягу стагоддзяў, дзякуючы сваёй практыцы малітвы на ружанцы, якая называецца Францішканскі або Серафімскі вяночак.

Вяночак бярэ свой пачатак ад аб’яўлення Марыі аднаму францішканскаму навіцыю ў XV ст., калі Яна «вучыла яго, як праз штодзённае чытанне 7-мі дзясяткаў Ружанца ў інтэнцыі ўшанавання Яе сямі радасцяў ён можа сплесці Ёй карону, якая будзе больш мілаю Яе сэрцу, чым прыгожы вянок з кветак». Гэтыя сем радасцяў, на якіх запрашае засяродзіцца вяночак, вельмі нагадваюць 5 радасных таямніцаў Ружанца.

Набажэнства да сямі радасцяў Марыі з’яўляецца цудоўным адпаведнікам набажэнству да сямі балесцяў і дапамагае збалансаваць нашае духоўнае жыццё, паказваючы, што яно не напоўнена толькі пакутамі, але ў ім ёсць шмат радасці як тут, на зямлі, так і там, у небе.

Вяночак чытаецца, як традыцыйны Ружанец, толькі з сямю таямніцамі — па адной малітве «Ойча наш...» і 10 «Вітай, Марыя...». Атрымліваецца 70 малітваў «Вітай, Марыя...», але звычайна ў вяночку дадаецца яшчэ дзве, каб атрымалася 72 — столькі гадоў, паводле традыцыі, пражыла на зямлі Маці Божая.

1. Звеставанне

2. Адведзіны святой Альжбеты

3. Нараджэнне Пана Езуса

4. Пакланенне трох каралёў

5. Езуса знаходзяць у святыні

6. Уваскрасенне Пана

7. Унебаўзяцце і ўкаранаванне Марыі


Падрыхтавала Вольга Качалка
Паводле pl.aleteia.org

 

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла