Цi будзеш апекуном трох краiн?

16 мая — дзень пакутнiцкай смерцi Андрэя Баболi. Палескай зямлi, якую гэтулькi разоў ён благаславiў знакам крыжа, народу якой нёс ахвярную праўду Хрыста, суджана было ўбачыць яго апошняе мужнае вызнанне каталiцкай веры. Гэтае вызнанне i сёння, праз стагоддзi, дае нам магчымасць чэрпаць з жыццядайнай крынiцы яго апостальскай спадчыны мужнасць i адданасць сваёй веры. Прапануем ўрывак з кнігі Мiраслава Пацюшкевiча «Буду яе галоўным апекуном».


«Ястрабiная Гара, 29 сакавiка 1995 г.

Дарагi ойча Андрэй!

<...> Сваiм пасланнiцтвам ты яднаеш людзей i краiны. У апошнiя гады гэта неаднаразова падкрэслiвалася.

Незадоўга пасля ўвядзення ў святынях набажэнстваў да цябе 16 чысла кожнага месяца мы ўключылi ў гэтыя набажэнствы малiтву аб пашырэннi хрысцiянства ва Усходняй Еўропе. Я напiсаў яе паводле Яна Паўла II. Вось гэтая малiтва:

«Божа, добры Ойча, Ян Павел II даверыў Мацi Твайго Сына народы, якiя ў Марыйны год адзначалi тысячагоддзе прыняцця Евангелля. Сярод гэтых народаў калiсьцi працаваў твой слуга Андрэй Баболя. Пасля культ святога яднаў католiкаў i праваслаўных. Няхай наш пакутнiк будзе прарочым знакам, — знакам не толькi таго, што падзяляе, але таго, што павiнна ўсiх нас яднаць. Няхай апостал Польшчы, Лiтвы i Беларусi спрыяе нястомнаму ўзрастанню хрысцiянства на ўсходзе Еўропы. Аб гэтым просiм праз Хрыста, Пана нашага. Амэн».

Праз тры гады пасля напiсання гэтай малiтвы, калi мы даведалiся, што ксёндз прымас Юзаф Глемп мае намер абвясцiць цябе апекуном Варшавы, мы паслалi лiст ад душпастырскай парафiяльнай Рады i ад Таварыства пашырэння культу святога Андрэя Баболi, у якiм мы выказалi ўдзячнасць за гэтую iнiцыятыву, але разам з тым мы прыгадалi, што цябе здаўна называюць апекуном Польшчы. I тады мы прапанавалi, што можа было б яшчэ лепш, калi б ты быў абвешчаны агульным апекуном Польшчы, Лiтвы i Беларусi. Гэта мела б вялiкае палiтычнае i экуменiчнае значэнне. З Божаю дапамогаю яно магло б паспрыяць большаму паразуменню памiж трыма краiнамi. 17 мая 1992 г. ты быў абвешчаны апекуном Варшаўскай Мiтраполii, але на гэтым, напэўна, не скончыцца.

Вялiкую кнiгу пра цябе мы назвалi „Буду яе галоўным апекуном“. Гэтая назва сыходзiць з твайго прароцтва, якое ў 1819 г. ты даверыў айцу Алойзу Кажанеўскаму — дамiнiканiну — у яго Вiленскiм кляштары. У гэтай кнiзе змешчаны розныя дакументы, а таксама нашыя два лiсты, у якiх мы прапануем, каб ты стаў апекуном усiх трох краiнаў, у якiх працаваў. Ты i сёння заняўся б справаю паяднання i быў бы знакам таго, што павiнна яднаць.

<...> I яшчэ пра Беларусь. Там ёсць усе падставы, каб называць цябе i яе апекуном. Называлi ж цябе на працягу стагоддзяў апекуном Палесся. Ты з’яўляешся галоўным апекуном Пiнскай дыяцэзii. У Магiлёўскай катэдры ёсць цяпер твае рэлiквii.

Можа, на пытанне „Цi будзеш апекуном трох краiн?“, будучыня дасць станоўчы адказ. Але ўзнiкае яшчэ другое пытанне: цi ўдасца табе, апосталу гэтых земляў, на якiх ты працаваў, нас паяднаць? Спадзяюся, што так. Бо якая ж яшчэ ёсць альтэрнатыва? На гэта ўказвае А. Мiцкевiч вуснамi Немаеўскага. Няхай вернуцца рэфрэнам ягоныя словы, як перасцярога, як абавязак:

Мы павiнны мiж сабою яднацца i быць цярплiвымi;
Iнакш, раздзеленыя, усе мы марна згiнем.

Дарагi ойча Андрэй, малiся, каб мы гэта зразумелi i пра гэта памяталi: палякi, лiтоўцы, беларусы — хрысцiяне. Аб гэтым цябе горача прашу

- твой сабрат Мiраслаў».


З кнігі кс. Мiраслава Пацюшкевiча
«Буду яе галоўным апекуном»
(«Apostolstwo Modlitwy», Кракаў).

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла