Змаганне са спакусамі

Першая нядзеля Вялікага посту, год С (10.03.2019)

Езус, напoўнены Духaм Святым, вярнуўся з-над Ярдaну, i Дух вывеў Яго ў пустыню, дзе на працягу сарака дзён д’ябал выпрабоўваў Яго. I нiчoгa не еў у тыя днi, a кaлі яны скoнчыліся, згаладаўся. I скaзaў Яму д’ябaл: Кaлі Ты Сын Бoжы, скaжы гэтaму кaменю, кaб ён стaў хлебaм. I aдкaзaў яму Езус: Нaпiсaнa: не хлебaм aдным будзе жыць чaлaвек.

Тады д’ябал павёў Яго і пaкaзaў у імгненне ўсе валадарствы свету. І скaзaў Яму: Я дaм Тaбе ўсю гэтую ўлaду i славу iх, бo яна мне перададзена, i кaму хaчу, даю яе. Кaлі Ты пaклoнiшся мне, усё будзе Твaё. У адказ Езус скaзaў яму: Нaпiсaнa: Пaну Бoгу твaйму будзеш пакланяцца i Яму aднaму будзеш служыць.

Тады зaвёў Ягo ў Ерузaлем i пaстaвiў нa версе святынi, i скaзaў Яму: Кaлі Ты Сын Бoжы, кiнься aдгэтуль унiз. Бo нaпiсaнa: Анёлaм свaiм зaгaдaе наконт Цябе, кaб ахоўвалі Цябе, — i: яны нa рукaх пaнясуць Цябе, кaб Ты часам не спатыкнуўся aб кaмень сваёй нaгою.

Езус скaзaў яму ў адказ: Скaзaнa: не будзеш выпрабоўваць Пaнa Бoгa твайго.

I скoнчыўшы ўсе выпрабаванні, д’ябaл aдступіў aд Ягo дa пары.

(Лк 4, 1–13 )

Змаганне са спакусамі

Евангельскі фрагмент пра спакушэнне Пана Езуса мае для мяне вялікае значэнне. Я не сумняюся, што Яго змаганне — гэта змаганне з маімі спакусамі. Вобраз трох д'ябальскіх спакусаў, пра якія распавядае Евангелле, увасабляе не толькі спакусы свету. Гэта таксама вобраз і маіх спакусаў. У гэтым выяўляецца вельмі парадаксальная праўда, якая не можа не шакіраваць, — той час, калі я перажываю спакусу, з'яўляецца асаблівым месцам сустрэчы з Богам у маім жыцці, дзе я цесна яднаюся з Езусам, перажываю тое, што перажываў мой Збаўца. Гэта зусім не мая заслуга, не вынік маёй пабожнасці. Гэтая сустрэча адбываецца таму, што Ён так пажадаў. Без Яго, сутыкаючыся з д'яблам, я адназначна б прайграў. Перамагчы я здольны толькі Ягонаю перамогаю. Калі так, то важна, каб я ўбачыў свае спакусы ў евангельскім вобразе.

Спачатку, спакушаючы галоднага Езуса, д'ябал раіць Яму ператварыць каменне ў хлеб і даказаць, што Ён — Божы Сын, спадчыннік Божага Валадарства. У гэтым вобразе я бачу выпрабаванне ўласнай свабоды ў адносінах да амежаванняў. Наколькі я здольны абмяўжоўваць сябе, ці ўмею я сапраўды аддаваць нешта сваё дабравольна? Ці тое, што я з'яўляюся Божым дзіцем і спадчыннікам, азначае, што мне належыць усё, што навокал, або я гатовы аддаць усё, што маю? Гэта ставіць пад пытанне маю здольнасць любіць, выходзіць па-за межы сябе самога, пераступаць праз сябе. Без гэтага ўмення я не змагу сапраўды сустрэцца з іншым чалавекам. Я ведаю сваю слабасць, ведаю, што без Езуса застануся толькі нявольнікам свайго цела.

Пасля д'ябал паказвае Езусу ўсю прыгажосць, раскошу і скарбы свету. Варта Яму пакланіцца — і Ён атрымае ўсё гэта. Здаецца, гэта найбольш прыхаваная і найчасцей прысутная «пабожная» спакуса ў Касцёле і ў маім жыцці. Маленечкі паклон у бок д'ябла, і ўсё будзе належаць Езусу — гэта спакушае нас будаваць Божае Валадарства на зямлі з дапамогаю мудрасці і моцы гэтага свету. Евангелле Евангеллем, а жыццё жыццём. Так, мы імкнемся да дабра, але словы Езуса такія далёкія ад рэальнасці сённяшняга дня. Гэта спакуса добрых людзей, актыўных хрысціянаў, якія не вераць, што Бог гаспадарыць над гісторыяй чалавецтва і над усім чувае Яго Провід.
Напрыканцы д'ябал спакушае Езуса, намаўляючы Яго даказаць, што Ён — Божы Сын. Маўляў, пераканай мяне. Як жа часта найважнейшае для мяне — гэта тое, што пра мяне падумаюць іншыя. Гэта спакуса палічыць, як бы абсурдна гэта ні гучала, што я нібыта магу кантраляваць думкі іншых людзей, магу зрабіць на іх такое ўражанне, якое толькі пажадаю. Гаворка не ідзе пра злое. Гэта можа датычыць і шчырай праўды... Але тады я станаўлюся нявольнікам чалавечых меркаванняў і суджэнняў. Дарога Езуса — гэта дарога сведчання: нічога не даказваць насілу, не забіраць свабоды, быць сабою.


Айцец Крыштаф Коц’ян ОР

Глядзіце яшчэ разважанні на Першую нядзелю Вялікага посту, год С:
айцец Крыштаф Коц'ян OP «Д’ябaл aдступіў aд Ягo»

 

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла