Разважанні на Вялікі пост. Цалкам недасканалыя

Адной з самых важных тэмаў хрысціянскай духоўнасці з'яўляецца самапазнанне. Бог пастаянна спрабуе дапамагчы нам лепш спазнаць сябе: нашы моцныя і слабыя бакі, памылкі, заганы, недахопы, нашы здольнасці, жаданні, імкненні. Ён заклаў усё гэта ўнутры нас, як падказкі на тым шляху, па якім Ён хоча нас весці.


Такім чынам, «лепшая-версія-самога-сябе» — гэта не тое, што вы выбіраеце, гэта тое, што вы адкрываеце ў сабе. Адкрытыя вамі рысы, таленты могуць здавацца нам нязначнымі, але на самай справе гэта не так. Асабліва важна гэта разумець, калі паглядзець, як наша культура можа інтэрпрэтаваць паняцце «лепшай-версіі-самога-сябе». Мы ўсюды чуем: «Я магу выбіраць, кім я з’яўляюся», або «Я выбіраю, што ўва мне больш важнае і менш важнае», або «Я магу выбраць, кім я буду».

Але для нас як хрысціянаў быць «лепшай-версіяй-самога-сябе» — значыць адкрываць у сабе тое, што Бог ужо заклаў у нас. Бог ужо размясціў розныя рысы ўнутры нас, Ён стварыў нас, і цяпер Ён хоча, каб мы даведваліся, хто мы на самай справе. Ён хоча, каб мы кожны дзень, паступова адкрывалі «лепшую-версію-самога-сябе». І мы можам адкрыць «лепшую-версію-самога-сябе», усё больш і больш пазнаючы Бога.

А яшчэ Бог хоча, каб мы пайшлі ў свет і прапанавалі нашыя таленты астатняй частцы чалавецтва. Вось чаму так важна адкрываць, кім мы з’яўляемся. Бог хоча, каб мы даведваліся, хто мы, не на павярхоўным узроўні, але вельмі грунтоўна, каб маглі ісці ў свет цалкам упэўненымі, кім Бог стварыў нас.

Малітва

Пане Езу, дапамажы мне спакваля адкрываць Тваю мару пра мяне. Прашу, дай мне мужнасць шукаць не поспеху ў свеце, але ўнутранага спакою.


Мэцью Кэлі — заснавальнік і генеральны дырэктар Dynamic Catholic,
сусветна вядомы спікер, аўтар бэстсэлераў і бізнес-кансультант,
які прысвяціў сваё жыццё, каб дапамагаць людзям і арганізацыям
«стаць-лепшым-варыянтам-самога-сябе».
Яго кнігі былі перакладзеныя больш чым на 25 моваў.

Пераклад Э. Палінеўскай
Паводле dynamiccatholic.com

 

Чытайце яшчэ артыкулы з гэтай серыі:

 

 

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла