Святкаванне 25-годдзя часопіса «Дыялог» у фотаздымках

Часопіс «Дыялог» адсвяткаваў свой сярэбраны юбілей. 23 лютага ў Баранавічах сабраліся біскупы, святары, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі, а таксама калегі з іншых каталіцкіх выданняў у Беларусі, каб падзякаваць Богу за 25 гадоў часопіса.


Часопіс «Дыялог» быў заснаваны ў студзені 1994 года і з таго часу плённа вядзе свой дыялог з чытачом. Прапануем вашай увазе некаторыя здымкі з юбілейнага святкавання.

У часе гаміліі біскуп Антоній Дзям’янка сказаў: «Апостальства друку не павінна быць толькі дадаткам да парафіяльнага душпастырства, а сапраўднай евангелізацыяй са сваёй спецыфічнай формай. Таму паслуга друкаванага слова ўзносіць яе да паслугі сакрамэнтальнай».

Вынікі працы часопіса «Дыялог» за 25 гадоў.

 

У святкаванні юбілею часопіса «Дыялог» прынялі ўдзел біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, біскуп Элцкі Ежы Мазур SVD, які стаяў ля вытокаў «Дыялога», дапаможныя біскупы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі SDB.

 

Прэс-сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі кс. канонік Юрый Санько ў сваім слове звярнуў увагу на евангелізацыю праз сучасныя сродкі камунікацыі.

 

Біскуп Ежы Мазур успомніў пра станаўленне часопіса «Дыялог».

 

Галоўны рэдактар часопісаў «Ave Maria» і «Наша вера» Крыстына Лялько прысвяціла калегам «Сяброўскую оду да 25-га году часопіса „Дыялог“».

 

Дырэктар выдавецтва «Pro Christo» Аліна Новікава звярнула ўвагу на тое, што і часопіс «Дыялог», і наш часопіс «Ave Maria» былі заснаваныя пад знакам Маці Божай Фацімскай.

 

Галоўны рэдактар газеты Віцебскай дыяцэзіі «Каталіцкі веснік» кс. канцлер Віктар Місевіч павіншаваў калегаў ад імя біскупа Віцебскага Алега Буткевіча.

 

Галоўны рэдактар газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова Жыцця» кс. Юрый Марціновіч зачытаў прывітальнае слова ад Гродзенскага ардынарыя біскупа Аляксандра Кашкевіча.

 

Шэф-рэдактар часопіса «Дыялог» брат Корнэль Консэк SVD падзякаваў сваім супрацоўнікам за 25 гадоў ахвярнага служэння і ўсім прысутным гасцям за ўдзел у юбілейнай урачыстасці.

 

Падчас наведвання экспазіцыі «Дарогаю Бібліі» ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах.


Фота Мікалая Новікава


 

 

 

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла