Айцы дамінікане запрашаюць у Магілёў на Ружанцовы кангрэс!

Дарагія браты і сёстры, ужо блізіцца Ружанцовы месяц кастрычнік. З гэтай нагоды мы запрашаем перш за ўсё ўдзельнікаў Ружанцовых колаў на Ружанцовы кангрэс, які адбудзецца 5 кастрычніка ў Магілёве, у катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэтак жа, як і на папярэдніх двух, мэтаю сёлетняга кангрэса, які арганізоўваецца айцамі дамініканамі, будзе паглыбленне духоўнага і інтэлектуальнага развіцця асобаў, якія моляцца на ружанцы. Сёлета сустрэча пройдзе пад дэвізам: «Маліцеся, калі маеце час, увесь Ружанец штодзённа — і ў гадзіну сваёй смерці вы будзеце благаслаўляць той дзень і тую хвіліну, калі мне паверылі» (св. Людовік Грыньён дэ Манфор; Трактат, 254).

Праграма кангрэса:

9:30–10:15 — рэгістрацыя ўдзельнікаў.
10:20 — адкрыццё кангрэса.
10:30–11:10 — даклад айца Браніслава Дашкевіча OP «Паўната малітвы».
11:15–11:55 — даклад с. Юліі Бугай OP «Каментарый св. Тамаша Аквінскага да Божых запаведзяў».

* * * — пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова.

12:15–13:00 — Ружанец перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам.
13:00–13:50 — абед.
14:00–14:40 — даклад а. Марыюша Возьняка OP «„Трактат аб сапраўдным ушанаванні Найсвяцейшай Панны Марыі“» св. Людовіка Грыньёна дэ Манфора.
14:45–15:10 — даклад а. Марка Урбаноўскага OP «Евангельскія сюжэты ў карцінах бл. Фра Анджэліко - дапамога ў ружанцовых разважаннях». 

* * * — пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова.

15:30–15:55 — перапынак.
16:00–16:40 — сведчанні аб пладах Ружанцовай малітвы і папярэдніх кангрэсаў.
16:40 — падрыхтоўка да літургіі.
17:00 — Эўхарыстыя.

Просім паведаміць пра свой удзел у кангрэсе да 24 верасня, рэгістрацыя абавязковая. Дастаткова пазваніць або даслаць смс-паведамленнем інфармацыю пра сябе: імя, прозвішча, месца жыхарства, назва парафіі, колькі чалавек. Таксама просім паінфармаваць, калі штосьці зменіцца і вы не прыедзеце на мерапрыемства. Для зарэгістраваных удзельнікаў кангрэса рыхтуецца шмат падарункаў. Мы чакаем вас і вашых блізкіх.

Кантакты:

  • а. Раман, тэл. +375292919211; +48664570570 ( Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. ) або
  • а. Павел, тэл. +375299202007; 8(022)2412939.
  • Адрас для карэспандэнцыі: а. Раман Шульц OP, вул. Якубоўскага, 39/18, 212026, Магілёў.
 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла