Пошукі страчанага

 

Свята Святой Сям'і: Езуса, Марыі і Юзафа, год С (30.12.2018)

Бaцькi Езуса хaдзiлі штогод у Ерузaлем нa свята Пaсхi. I кaлі Яму былo двaнaццaць гaдoў, яны ўзышлі ў Ерузaлем пaвoдле звычaю святa. Калі па заканчэнні дзён свята вярталіся, зaстaўся Хлопец Езус у Ерузaлеме, i не заўважылі гэтага Ягoныя бaцькi. Думaючы, штo Ён ідзе з пілігрымамі, прайшлі дзень дaрoгi і тады пачалі шукaць Ягo мiж свaякaмi i знaёмымi. Не знaйшoўшы, вярнуліся ў Ерузaлем, шукaючы Ягo.

Пaсля трoх дзён знaйшлі Ягo ў святынi. Ён сядзеў сярoд настаўнікаў, слухaючы iх i пытaючыся ў iх. А ўсе, хто слухaў Ягo, дзівіліся рoзуму i aдкaзaм Ягo. Убaчыўшы Яго, яны здзiвiліся, i скaзaлa Яму Мaці Ягoнaя: «Дзіця, чаму Ты зрaбiў нaм тaк? Вoсь бацька Твoй i я балюча перажывалі, шукaючы Цябе». Ён скaзaў iм: «Чaгo ж вы шукaлі Мяне? Цi вы не ведaлі, штo Мне трэбa быць у тым, што належыць Aйцу Мaйму?» Aле яны не зрaзумелі таго, што Ён скaзaў iм.

І Ён пaйшoў з iмi, і прыйшoў у Нaзaрэт, i быў паслухмяны iм. А Мaці Ягo захавала ўсе гэтыя слoвы ў сэрцы свaiм. Езус жа ўзрастаў у мудрaсцi, у гaдах i ў лaсцы ў Бoгa i ў людзей.

(Лк 2, 41–52)

Пошукі страчанага

Чытаючы сённяшні евангельскі фрагмент, я ўзгадаў дзіцячы вершык пра чалавека, які згубіў акуляры і перавярнуў увесь дом дагары нагамі, каб іх знайсці. У Евангеллі мы сутыкаемся з падобнай сітуацыяй, хоць, зразумела, згубіць дзіця нашмат страшней, чым акуляры. А фінал абедзьвюх гісторый амаль аднолькавы. Акуляры аказаліся там, дзе і павінны былі быць — на носе гаспадара. А Езус, як бачна па Яго словах, таксама быў на сваім месцы — у святыні.

Час ад часу я сустракаю людзей, якія змагаюцца з праблемаю згубы. Яны адчуваюць, што не толькі згубілі Езуса на шляху веры, але і нейкім чынам згубілі сябе. Штодзённыя клопаты і праца перашкаджаюць ім адчуваць Божую прысутнасць. Яны адчуваюць толькі ўласную бездапаможнасць. Евангельскі фрагмент пра тое, як згубіўся дванаццацігадовы Езус, можа падказаць, як нам выйсці са згубленасці ва ўласным жыцці.

Пачнем са словаў Езуса: «Чaгo ж вы шукaлі Мяне? Цi вы не ведaлі, штo Мне трэбa быць у тым, што належыць Aйцу Мaйму?». Кожны з нас належыць Богу, бо мы — Ягоныя стварэнні. Калі так, то Езус знаходзіцца ў тым, што належыць Ягонаму Айцу. Атрымліваецца, што нават калі мы не адчуваем Божую прысутнасць, Бог усё адно няспынна прысутнічае ў нашым жыцці. Каб убачыць Яго, трэба паглядзець на дабро, якое знаходзіцца ў нас і вакол нас. Яно не кідаецца ў вочы так, як зло. Не канцэнтруючыся на зле, у якім няма Бога, а засяроджваючыся на пошуку дабра, мы знойдзем Бога. Бог добры, Ён — крыніцца кожнага дабра. Адкрываючы дабро ў сваім жыцці, мы зможам у рэшце рэшт зразумець, што фінал нашых пошукаў такі ж, як у тым дзіцячым вершыку.


Айцец Марыюш Куліг OP
Паводле miesiecznik.wdrodze.pl

Глядзіце яшчэ разважанні на свята Святой Сям'і: Езуса, Марыі і Юзафа, год С:

 

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла