Мемуары, інтэрв'ю, пераклады і навуковыя даследванні - у новым нумары «Нашай веры»

Выйшаў новы нумар часопіса «Наша вера», аўтары якога — мастацтвазнаўцы, гісторыкі, тэолагі, мастакі і пісьменнікі. Запрашаем набываць нумар у кнігарні «Духоўная кніга», а таксама ў парафіяльных кіёсках і бліжэй пазнаёміцца са зместам часопіса.


Чарговы нумар часопіса «Наша вера» пачынаецца артыкулам «Quis ut Deus» Мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды трыццацігоддзя яго біскупскай сакры.

Частка матэрыялаў часопіса прысвечана 105-й гадавіне з дня нараджэння першага кардынала ў сучаснай гісторыі Беларусі Казіміра Свёнтка: гэта арт. а. А. Куляхі OCD «Марыйная духоўнасць кардынала Казіміра Свёнтка»; інтэрв’ю К. Лялько з рэжысёрам-дакументалістам Ю. Гарулёвым пад назваю «Няхай адбудзецца вяртанне»; верш «У Пінску ўнебаўзятым» Д. Бічэль.

У публікацыі «Слова, якое гучыць вечна» доктар тэалогіі М. Пашук прапануе ўвазе чытачоў рэцэнзію польскага кс. праф., д-ра габілітаванага В. Храстоўскага на выданне Новага Запавету на беларускай мове («Про Хрысто», 2017).

Пра факсімільнае ўзнаўленне Берасцейскай Бібліі піша Э. Дзвінская ў арт. «Берасцейская Біблія — сведчанне веры нашых продкаў і велічы беларускай культуры».

Л. Камінская ў анатацыі «Ад рэнесансу да барока» апавядае пра пасмяротнае выданне кнігі А. Ярашэвіча — былога члена рэдкалегіі «Нашай веры», выдатнага мастацтвазнаўцы, які даследаваў беларускі іканапіс.

Друкуецца ўрывак з кнігі кс. Т. Крыштопіка «Распазнаць дух антыхрыста» («Дух Хрыста і дух антыхрыста»).

Пахаванню парэшткаў К. Каліноўскага і іншых паўстанцаў 1863–1864 гг. прысвечаны слова арц. Т. Кандрусевіча «У Бога няма выпадковасцяў»; верш І. Багдановіч; эсэ мастацтвазнаўцы В. Буйвала «Незабыўны дзень, святыя вобразы».

А. Пятровіч у арт. «Куды вядзе радавод?» піша пра сваіх сваякоў — таленавітых архітэктараў католікаў, якія фармавалі культурна-рэлігійную прастору Масквы і Падмаскоўя.

Гісторык А. Шпунт у рубрыцы «Асобы» знаёміць чытачоў з постаццю яшчэ аднаго выбітнага католіка — гвардыі палкоўніка Юлія Яльца, кавалера ордэну св. Сільвестра.

У рубрыцы «Музыказнаўства» друкуецца артыкул А. Мілера «Кароткі нарыс упадку касцёльнай музыкі ў заходніх губернях імперыі ў ХІХ стагоддзі» у перакладзе з польскай мовы С. Шэйпы.

У рубрыцы «Паэзія» змешчаны вершы Л. Сільновай і А. Клемянок. 

Мастацтвазнаўца В. Буйвал прапануе ўвазе чытачоў свой пераклад з дацкай мовы аповеду С. Бліхера «Дзяўчына з Родаса». 

Пра кнігу выбраных твораў М. Вайцяшонак «Альбом для цёткі Марылі» (2019) піша Зося Бараноўская ў рубрыцы «Прэзентацыя». 

Літаратуразнаўца І. Багдановіч працягвае знаёміць чытачоў з творчасцю Г. Пузыні: у гэтым нумары друкуюцца ў яе перакладзе з польскай мовы два аповеды пісьменніцы.

К. Янушкевіч у эсэ «Прысутнасць продкаў на зямлі» піша пра каталіцкі род Карповічаў і іх капліцу ў Наваградскім раёне, якая нядаўна была ўрачыста асвечаная ў памяць пра выдатных прадстаўнікоў беларуска-польскай культуры. 


Набыць часопіс можна:

  • у кнігарні «Духоўная кніга» (г. Мінск, вул. Багдановіча, 25, пн–пт: 10.00–19.00, сб.: 11.00–17.00);
  • у парафіяльных кіёсках і пробашчаў парафій;
  • альбо звяртайцеся ў рэдакцыю па тэл. (017) 356-17-50.
 
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла