Час для навяртання

Нядзеля ў актаве Нараджэння Пана. Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа, Год А (29.12.2019)

Пан узвысіў айца перад дзецьмі, і маці даў уладу над сынамі. Хто шануе айца, той чыніць уміласціўленне за грахі, а хто шануе маці сваю, той быццам скарбы збірае. Хто шануе айца, той будзе цешыцца дзяцьмі, і ў дзень малітвы сваёй будзе пачуты. Хто шануе айца, будзе доўга жыць, а хто паслухмяны Пану, той будзе пацехай для маці сваёй. Дзіця, падтрымлівай айца свайго ў старасці і не засмучай яго ў жыцці ягоным. Калі нават пакіне яго розум, будзь паблажлівым, не пагарджай ім, будучы ў паўнаце сваёй сілы. Бо міласэрнасць да айца не будзе забыта, будзе выкупленнем за грахі твае. 

(Сір 3, 2–6. 12–14)

Апраніцеся ж як выбранцы Божыя, святыя і ўмілаваныя, у шчырую міласэрнасць, лагоднасць, пакору, далікатнасць, доўгацярплівасць, церпячы адзін аднаго і даруючы сабе ўзаемна, калі хто на каго мае крыўду; як Пан дараваў вам, так і вы. А па-над усім гэтым апраніцеся ў любоў, якая ёсць повяззю дасканаласці. І няхай валадарыць у сэрцах вашых спакой Хрыстовы, да якога вы пакліканыя ў адным целе. І будзьце ўдзячнымі. Слова Хрыста няхай жыве ў вас ва ўсёй паўнаце, з усёй мудрасцю навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі, гімнамі і духоўнымі песнямі, з удзячнасцю спяваючы ў сэрцах вашых Богу. І ўсё, што б вы ні рабілі словам ці ўчынкам, усё рабіце ў імя Пана Езуса, дзякуючы праз Яго Богу Айцу. Жонкі, падпарадкоўвайцеся мужам, як належыць у Пану. Мужы, кахайце жонак і не будзьце суровымі да іх. Дзеці, будзьце паслухмянымі бацькам ва ўсім, бо гэта падабаецца Пану. Айцы, не раздражняйце дзяцей вашых, каб яны не падалі духам.

(Клс 3, 12–21)

Калі адышлі, анёл Пана з’явіўся Юзафу ў сне і сказаў: «Устань, вазьмі Дзіця і Маці Яго і ўцякай у Егіпет, і будзь там, пакуль не скажу табе, бо Ірад будзе шукаць Дзіця, каб загубіць Яго». Падняўшыся, ён узяў Дзіця і Маці Яго ноччу і адправіўся ў Егіпет. Быў там да смерці Ірада, каб збылося сказанае Панам праз прарока: «З Егіпта Я паклікаў Сына Майго».

Калі Ірад памёр, анёл Пана з’явіўся ў сне Юзафу ў Егіпце і сказаў: «Устань, вазьмі Дзіця і Маці Яго ды ідзі ў зямлю Ізраэля, бо памерлі тыя, хто хацеў забіць Дзіця». Ён устаў, узяў Дзіця і Маці Яго і прыйшоў у зямлю Ізраэля. Пачуўшы, што ў Юдэі валадарыць Архелай замест яго бацькі Ірада, пабаяўся вяртацца туды. Атрымаўшы ў сне наказ, пайшоў у Галілейскую зямлю. А калі прыйшоў, пасяліўся ў горадзе, які называецца Назарэт, каб збылося сказанае прарокамі, што Ён будзе названы Назаранінам.

(Мц 2,13–15.19–23)

Час для навяртання

Які сэнс параўноўваць нашыя сем’і са Святой Сям’ёй? У Евангеллі мы чытаем пра тое, як Марыя і Юзаф разам з Езусам мусілі выправіцца ў далёкі і небяспечны шлях у Егіпет, каб выратаваць сваё жыццё. Яны пакінулі ўсю маёмасць, працу, блізкіх, каб шмат гадоў пражыць у чужой краіне як бежанцы. Пасля вяртання ў Назарэт іх лёс таксама заставаўся няпэўным, трэба было ўсё пачынаць нанова. 

Гісторыя Марыі, Юзафа і Езуса распавядае, што яны праходзілі праз розныя выпрабаванні, што іх жыццё кожны дзень было поўнае змагання. Але, разважаючы над лёсамі гэтых людзей, мы бачым, што, нягледзячы на цяжкасці, якія іх напаткалі, яны працягвалі давяраць Богу і адно аднаму. 

Кожны ведае, з якімі праблемамі мы сутыкаемся ў сем’ях — гэта хваробы, фінансавыя цяжкасці, гвалт, непрабачэнне, абыякавасць, сваркі, няўменне весці дыялог, няўменне аказваць любоў і падтрымку. Мы адчуваем недавер, аддаляемся адно ад аднаго і ад Бога, сужэнская еднасць слабне, мы перастаем разумець уласных дзяцей. 

Здараецца, што перад абліччам усіх гэтых цяжкасцяў мы вырашаем уцячы ў свой «Егіпет», які становіцца для нас і сховішчам, і выгнаннем. Аднак лёс Святой Сям’і сведчыць, што такое вырашэнне праблемы можа быць толькі часовым і некалі трэба будзе вярнуцца. Калі мы дазволім Богу весці нас, тады аздараўленне, прабачэнне і паяднанне будуць магчымыя. Ад нас залежыць, ці адважымся мы прыняць такое рашэнне, ці зможам цалкам даверыцца Яму. 

Паслухмянасць Богу, бацькам, сужэнцу, пра якую мы чуем ва ўрыўках з Кнігі Мудрасці Сіраха і Паслання св. Паўла да Каласянаў, вырастае з даверу, з досведу любові і прымання, а таксама з пераканання, што ў сваіх учынках кожны клапоціцца пра дабро для іншага чалавека. Паводле словаў св. Паўла мы можам выхоўваць у сабе давер і любоў, якія ствараюць «цэмент» для будавання дасканаласці, праз міласэрнасць, лагоднасць, пакору, далікатнасць, доўгацярплівасць, прабачэнне. Менавіта на гэтых стаўпах, звяртаючыся да прыкладу Марыі, Юзафа і Езуса, можна будаваць нашыя сем’і. 


Айцец Дамінік Саля ОР

 
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла