Надзея Бога

Свята Хросту Пана, Год А (12.01.2019)

Вось слуга Мой, якога Я падтрымаю, выбраннік Мой, якога ўпадабала душа Мая. Я спаслаў Духа свайго на Яго; Ён прынясе народам Правасуддзе. Не будзе крычаць і  не будзе ўсклікаць, на вуліцы не будзе чутна голасу Яго. Ён не зломіць надломленай трысціны і не пагасіць тлеючана кноту; для праўды прынясе Ён Правасуддзе. Не аслабне і не надломіцца, пакуль не ўстановіць Правасуддзе на зямлі, і наказаў Ягоных чакаюць астравы. Я, Пан, паклікаў Цябе ў справядлівасці, і ўзяў Цябе за руку і сфармаваў Цябе, і ўчыніў запаветам для людзей, святлом для народаў, каб Ты адкрыў вочы сляпым і з вязніцы вывеў палонных, з дому зняволення тых, хто жыве ў цемры.

(Іс 42, 1–4. 6–7)

Тады Пётр, адкрыўшы вусны свае, сказаў: «Сапраўды разумею, што Бог не зважае на асобу, але ў кожным народзе даспадобы Яму той, хто баіцца Яго і паступае справядліва. Ён паслаў сваё слова сынам Ізраэля, абвяшчаючы Добрую Навіну аб спакоі праз Езуса Хрыста, які ёсць Панам усіх. Вы ведаеце, што адбывалася па ўсёй Юдэі, пачынаючы ад Галілеі, пасля хросту, абвешчанага Янам. Як Бог намасціў Духам Святым і моцай Езуса з Назарэта, які хадзіў, робячы дабро і аздараўляючы ўсіх, апанаваных д’яблам, бо з Ім быў Бог.

(Дз 10, 34–38)

Тады Езус прыйшоў з Галілеі на Ярдан да Яна, каб атрымаць ад яго хрост. Ян стрымліваў Яго, кажучы: «Гэта мне трэба прымаць хрост ад Цябе, а Ты прыходзіш да мяне?» Але Езус сказаў яму ў адказ: «Дазволь цяпер, бо так належыць нам выканаць усё, што справядліва». Тады Ян дазволіў Яму. Калі Езус ахрысціўся, адразу выйшаў з вады. І вось раскрыліся Яму нябёсы, і ўбачыў Духа Божага, які спускаўся, як голуб, і сыходзіў на Яго. А голас з нябёсаў прамовіў: «Гэта Сын Мой умілаваны, якога Я ўпадабаў».

(Мц 3, 13–17)

Надзея Бога

Сёння мы чытаем ў Святым Пісанні пра Пана Езуса, які прыходзіць да Яна, каб атрымаць хрост. Ян чакае Месію, які прыйдзе з моцаю і адновіць Ізраіль, агнём выпаліўшы ўсё злое. Але Той, Хто прыйшоў да яго на раку Ярдан, — зусім іншы. Прарок Ісая гаворыць пра Месію, што той не будзе крычаць, і не будзе чутна голасу яго, што ён не зломіць надломленай трысціны і не пагасіць тлеючага кноту. Але ўсё гэта — прыкметы не слабасці, а моцы, бо адрадзіць жыццё ў надломленай трысціне нашмат цяжэй, чым зламаць яе. Таму, Хто прыйшоў да Яна, не трэба голасна даказваць сваю моц, бо Ён сапраўды яе мае і таму можа дазволіць сабе цярплівасць: не аслабне і не надломіцца, як тлумачыць прарок Ісая.  Езус усёю сваёю істотаю паказвае, што Бог не страціў у нас надзеі. Гэта мы перад абліччам зла злуемся і ў роспачы хочам кінуць агонь на зямлю. А Бог умее ў цішыні прамовіць да нашых сэрцаў, каб адкрыць іх на сваю любоў. 

Можа менавіта ў гэтым наймацней выяўляецца Яго ўсемагутнасць: Бог можа весці свет да збаўлення, не ламаючы чалавечай свабоды. Божая ўсемагутнасць аб’яўляецца ў Хрысце, Яго ціхмянасці, цярплівасці і любові да свету і да нас. 

Разважаючы, якое з чалавечых пачуццяў найбольш нагадвае Божую цярплівасць, варта сказаць, што гэта бацькоўская любоў. Бацькі насуперак усяму, нават у безнадзейнасці не перастаюць спадзявацца на сваіх дзяцей. Калі трэба ратаваць дзіця, яны будуць змагацца да канца, выкарыстаюць апошні шанец — паспрабуем, а раптам дапаможа. 

Божая цярплівасць да свету — гэта праява Яго Айцоўскай любові. Калі Езус прымае ад Яна хрост, голас з неба прамаўляе: «Гэта Сын Мой умілаваны». Гэтыя словы гучаць не толькі для Сына. Бог прымае хрост не дзеля сябе, а дзеля нас. Сын стаў чалавекам, каб мы прынялі ўдзел у Яго сыноўстве. 


Айцец Крыштаф Коц’ян ОР

 

 
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла