Пакліканне па сэрцы

ІІ Звычайная нядзеля, Год А (19.01.2019)

На другі дзень убачыў Ян Езуса, які ішоў да яго, і сказаў: «Вось Баранак Божы, які бярэ на сябе грэх свету. Гэта той, пра якога я сказаў: пасля мяне ідзе Муж, які апярэдзіў мяне, бо Ён быў раней за мяне. Я не ведаў Яго, але для таго прыйшоў я хрысціць вадою, каб Ён аб’явіўся Ізраэлю». І засведчыў Ян, кажучы: «Я бачыў Духа, які сыходзіў як голуб з неба і застаўся на Ім. Я не ведаў Яго, але той, хто паслаў мяне хрысціць вадою, сказаў мне: “Над кім убачыш Духа, які сыходзіць і застаецца на Ім, той ёсць тым, хто хрысціць Духам Святым”. І я бачыў, і засведчыў, што Ён – Сын Божы».

(Ян 1, 29–34)

Пакліканне па сэрцы

Напрыканцы вучобы ў школе, мы звычайна задумваемся над тым, як выбраць далейшы жыццёвы шлях. Хтосьці можа ў гэты момант адкрыць у сабе пакліканне служыць Пану Богу, але ў большасці выбар жыццёвай дарогі звязаны з выбарам прафесіі. Гэта вялікі дар, калі чалавек ведае, чаго хоча ў жыцці, і прысвячае сваё жыццё справе, якой захапляецца, выбірае прафесію не пад націскам, не з прычыны магчымага заробку, а менавіта таму, што да гэтага ў яго ляжыць душа. Менавіта так з’яўляюцца добрыя лекары з мноствам удзячных пацыентаў; настаўнікі, якіх вельмі любяць вучні; аўтамеханікі, здольныя адрамантаваць літаральна ўсё. Цяжка ўявіць, што чалавек, які стаў стаматолагам альбо настаўнікам з прымусу, будзе шчаслівы сам ці ашчаслівіць людзей, з якімі будзе працаваць і якім будзе служыць. Таму так важна рабіць правільны выбар. Правільны — азначае згодны з сабою, з тым, што падказвае сэрца, а для гэтага трэба добра ведаць сябе самога.

Нядзельнае Божае слова распавядае нам пра Яна Хрысціцеля, які быў пакліканы, каб засведчыць аб Хрысце, падрыхтаваць Яму дарогу. Двойчы ён гаворыць: «Я не ведаў Яго». Але праз тое, што Бог аб’яўляецца яму ў Езусе, Ян Хрысціцель адкрывае і ўласнае пакліканне. Адкрываючы і пазнаючы Хрыста, мы лепш разумеем сябе.

Акрамя выбару жыццёвай дарогі, заўсёды важным з’яўляецца нашае хрысціянскае пакліканне сведчыць пра Хрыста. І хоць нават найлепшая прафесійная дзейнасць звычайна заканчваецца адпачынкам на пенсіі, быць хрысціянамі мы ніколі не перастаём. Няхай толькі праз заступніцтва святога Яна Хрысціцеля нашае сведчанне аб Збаўцы будзе праўдзівым і шчырым сведчаннем аб жывым Богу.


Айцец Павел Мажэйка ОР

 
старые. проститутки брюнетки Красноярск. худые проститутки Екатеринбург. проститутки Курчатовский. Ночные бабочки: проститутки в Оренбурге Гифки. кабинет врача. Секс по материалам сайта . Большой ресурс с бесплатным порно видео
© 2020 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла